Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30     




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



«Палатка» едзе на сэсію ПА АБСЭ
12:29, 30/06/2005

Сёньня ў Вашынгтоне распачынае працу 14-я штогадовая сэсія Парлямэнцкай асамблеі АБСЭ. Яе тэма - "30 гадоў пасьля Гэльсынкі: новыя выклікі". Сёлета спаўняецца 30 гадоў ад часу падпісаньня гістарычнага Гэльсынскага Заключнага акту і 15 гадоў ад прыняцьця Парыскай Хартыі. Зьбіраецца ў Амэрыку і афіцыйная дэлегацыя нелегітымнага “нацыянальнага сходу” Беларусі пад кіраўніцтвам віцэ-сьпікера “палаты прадстаўнікоў” Сяргея Забалотца.

У “нацыянальным сходзе” пакуль не адкрываюць для грамадзкасьці пэрсанальны склад афіцыйнай дэлегацыі. Прычыны такой засакрэчанасьці таксама афіцыйна не тлумачацца. У сувязі з адмысловым палажэньнем аб парадку накіраваньня ў службовыя камандзіроўкі за мяжу, якое нядаўна падпісаў кіраўнік краіны, узгадненьне гэтага пытаньня зацягваецца - магчыма, у “палаце” чакаюць дазволу з прэзыдэнцкай адміністрацыі.

Як было вядома раней, беларуская праблематыка ў парадку дня штогадовай сэсіі ня значыцца. Не плянуецца ў Вашынгтоне і паседжаньне спэцыяльнай рабочай групы па Беларусі Парлямэнцкай асамблеі АБСЭ, якой кіруе Ута Цапф.

Прадстаўнікі беларускай апазыцыі ў працы вашынгтонскай сэсіі ўдзельнічаць не зьбіраюцца. Адмысловай дэлегацыі апазыцыя не накіроўвала ў Вашынгтон у сувязі з тым, што беларуская праблематыка на сэсіі закранацца ня будзе. Аднак цяпер у рабочай паездцы ў Канадзе і ЗША знаходзіцца сябра палітрады Аб’яднанай грамадзянскай партыі Валянціна Палевікова, і яна пры неабходнасьці можа далучыцца да парлямэнцкай дыскусіі.

“Для нас ехаць на сэсію, дзе няма ў парадку дня беларускага пытаньня, бессэнсоўна, гэта называецца “палітычны турызм”. Але я думаю, няма сэнсу і ехаць Забалотцу, Канаплёву і ўсім астатнім, таму што ў любым выпадку, у кулюарах, на камітэтах будзе згадвацца Беларусь ня ў самым лепшым сэнсе. Гэта значыць, проста чырванець і не прад’явіць ніякіх аргумэнтаў, што сытуацыя ў Беларусі паляпшаецца. Беларускаму боку няма чаго сказаць”, -- ацэньвае ацэньвае шанцы афіцыйнай дэлегацыі ў Вашынгтоне ў інтэрв’ю “Радыё Свабода” старшыня АГП Анатоль Лябедзька.
Белоруссия

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: