|
|
||||||||||||||||||||
![]()
УСЕ ПРАЕКТЫ
|
Беларускія ліцэісты ў Польшчы 16:58, 30/06/2005 Намесьнік дырэктар ліцэя Лявон Баршчэўскі паясьняе, што ў Менску ўрокі адбываюцца ў прыватных кватэрах. “Заканчэньне школьнага году адбылося ў зале, арэндаванай адным з бацькоў.Трымаемся, але няўпэўненасьць вялікая” – лічыць спадар Варшчэўскі. Для Лукашэнкі ліквідацыя школы стала справай прэстыжу. Усё вучні фармальна вучацца экстэрнам, а напрыканцы школьнага году здаюць экзамены ў дзяржаўных школах. Тым часам згаданая магчымасьць можа неўзабаве зьнікнуць, бо, паводле розных чуткаў, рыхтуецца зьмена Закона аб адукацыі. У Польшчу маладыя беларусы прыехалі па запрашэньню варшаўскага аддзелу Клюбу каталіцкай інтэлігенцыі (KIK). Цягам некалькіх тыдняў ліцэісты будуць ліквідаваць прабелы ў вучобе і ўдзельнічаць у нармальных занятках. “Мы не прыехалі на канікулы - будзем вучыцца. Тым ня менш культурная праграма таксама багатая. Напрыклад, сёньня мы ідзем ў тэатр”- паясьняюць маладыя людзі. Гуманітарны ліцэй імя Якуба Коласа альбо інакш Беларускі гуманітарны ліцэй стаў у Менску сымбалям супраціву. Ужо некалькі гадоў вучні й настаўнікі супраціўляюцца русыфікацыі. Працягваецца змаганьне за мову. Улады не згаджаюцца, каб урокі вяліся на беларускай мове, а вучні й настаўнікі ня хочуць урокаў па-расейску. У чэрвені 2003 году ўлады дэлегалізавалі ліцэй. “Вучоба працягваецца, але ўжо у падпольлі. Для Лукашэнкі справа ліквідацыі ліцэя стала пытаньнем амбіцыяў” – паясьняе віцэ-дырэктар школы, апазыцыянэр і былы дэпутат. Ён расказвае пра станоўчыя кантакты школы з краінамі Ўсходняй Эўропы: Польшчай, Чэхіяй, Летувой. Таксама самі вучні прызнаюць, што іх ліцэй больш вядомы за мяжой , чым ў Беларусі . “Пра нас ня піша дзяржаўная прэса, толькі апазыцыйная. Інакш сытуацыя выглядае, калі гаворка ідзе пра Захад”- заяўляюць вучні. На пытаньне, ці яны могуць паразмаўляюць з журналістамі, яны адказваюць: “Так мы прывыклі!”. У Менску ўрокі праходзяць у арэндаваных кватэрах. Настаўнікі езьдзяць з адной часткі гораду ў другую, няма хімічных і біялягічных школьных лябараторыяў. Прапала бібліятэка ліцэя з кніжкамі на беларускай мове. Менавіта таму яны прыехалі вучыцца ў Польшчу, бо тут падчас канікулаў змогуць карыстацца нармальнымі школьнымі кабінэтамі. Гэта ня першы выезд ліцэю. Раней падобныя заняткі праходзілі ў Летуве. Моладзь ня хоча пакідаць Беларусі. Яны вывучаюць родную мову, каб у будучыні краіна мела зь іх нейкую карысьць. І хоць выяжджаюць у замежныя ўнівэрсытэты, але заяўляюцца, што вернуцца. “Яшчэ год таму я быў супраць выезда у замежныя ВНУ, а цяпер ўжо сам ня ведаю, ці я павінен іх затрымліваць” – прызнаецца віцэ-дырэктар Лявон Баршчэўскі. Сярод 24 леташніх выпускнікоў 4 асобы вучыцца ў Польшчы, 5 - у Летуве , а 7- у Чэхіі. Вучні гуманітарнага ліцэя перамагаюць на міжнародных алімпіядах, гавораць на некалькіх мовах, без праблемы можна зь імі дамовіцца па польску, а сярод дадатковых заняткаў маюць таксама заняткі па чэскай мове. Курс, які у будучым годзе будзе здаваць экзамены на атэстат сталасьці, толькі што вярнуўся з Уроцлава, дзе моладзь рыхтавалася да экзамену. Яны называюць гарады, якія наведалі: Чэнстахова, Кракаў, Варшава. У ацэнцы настаўнікаў, цяпер дзеці ў рамантычным ўзросьце й яны ня надта пераймаюцца будучыняй. Інакш адказваюць самі вучні: “Я здаваў у ліцэй, бо тут высокі ўзровень адукацыі, а з моманту, калі школа была дэлегалізаваная, ўзровень нават павысіўся.” Тым часам вучоба ў нелегальным ліцэі азначае абавязак здачы дадатковых экзаменаў. Падчас экзаменаў на атэстат сталасьці яны павінны здаць 29 экзаменаў, як ў ліцэі, так і перад дзяржаўнай камісіяй. Напрыклад, згаданы падпольны экзамен у Нямеччыне прызнаецца як атэстат сталасьці. Хаця Ліцэй ім Якуба Коласа не існуе, але ў першы кляс былі прынятыя 24 новыя вучні . Трэба было правесьці ўступныя экзамены. Зацікаўленых было больш за 40 асобаў – чытаем ў артыкуле прэстыжнага выданьня “Rzeczpospolita”. Минск, Белоруссия ddddd
|