Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        12 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30 31




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Рыхтуецца прававая база для зьнішчэньня палітычных партыяў?
11:14, 01/07/2005

Законапраекты аб палітычных партыях і грамадзкіх аб’яднаньнях, прынятыя дэпутатамі так званай «палаты прадстаўнікоў» у другім чытаньні, прадугледжваюць шэраг новаўвядзеньняў, сярод якіх прыпыненьне дзейнасьці палітычных партый і грамадзкіх арганізацый паводле рашэньня суду. Яны выклікалі крытычныя камэнтары з боку актывістаў палітычных партый, якія цьвердзяць, што перад пачаткам важных палітычных кампаній улады спрабуюць абмежаваць і жорстка кантраляваць дзейнасьць грамадзкіх структураў.

Юрыст, актывіст АГП Міхаіл Пліска заяўляе, што ва ўладаў не было ніякіх падставаў для такога тэрміновага прыняцьця гэтых паправак.

“Фармальна прапанваныя зьмены існуюць у некакторых іншых краінах, напрыклад, у Расеі. Але адна справа, калі гэтыя нормы замацаваныя ў заканадаўстве дэмакратычных краінаў, а іншая справа ў нас. Я не выключаю таго, што паколькі тэрмін прыпыненьня дзейнасьці палітычнай партыі шэсьць месяцаў, а дата правядзеньня выбараў вагаецца ў межах 4-5 месяцаў, то калі дзейнасьць партыі будзе прыпыненая напярэдадні абвяшчэньня даты выбараў, то партыя проста ня зможа прыняць удзел у выбарах. А па-другое, больш жорсткія ўмовы вынясеньня папярэджаньняў і падставаў для закрыцьця партыяў. Безумоўна, гэта пагоршыць умовы дзейнасьці палітычных партыяў і грамадзкіх арганізацыяў”, -- паведаміў юрыст “Радыё Свабода”.

Паводле старшыні арганізацыйна-праўнай камісіі партыі БНФ Уладзімера Лабковіча, ухвалены законапраект сьведчыць, што распачаты ўладамі працэс ліквідацыі палітычных партыяў выходзіць на фінальную стадыю:

“У Беларусі немагчыма нармальна структурызаваць партыю праз рэгістрацыю арганізацыйных структураў, што з моманту ўступленьня гэтага закону можа быць падставай для ліквідацыі партыі. Пашыраецца сьпіс падставаў для ліквідацыі партыі і павялічваецца кантроль з боку мінюсту. Міністэрства юстыцыі цяпер можа кантраляваць усю дзейнасьць партыяў. Як ужо меркавалася, паводле той інфармацыі, якая ёсьць, з восені ўжо пачнецца канчатковае зьнішчэньне палітычных партыяў, цяпер пад гэта падведзеная прававая база”.
Минск, Белоруссия

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: