Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        12 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30 31




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Сыну Міхаіла Марыніча адмовілі ў спатканьні з бацькам
15:41, 01/07/2005

Беларускі палітвязень Міхаіл Марыніч знаходзіцца ў Рэспубліканскім турэмным шпіталі, куды ён трапіў з прычыны раптоўнага пагаршэньня зроку. 1 ліпеня сын палітвязьня, лідар грамадзянскай ініцыятывы “Свабоду палітвязьням”, сябра “Свабоднай Беларусі” Павал Марыніч зьвярнуўся да начальніка менскай калёніі Яўгена Лася з просьбай дазволіць яму нечарговае спатканьне з бацькам у сувязі з бацькавай хваробай, але дазволу не атрымаў. Адвакат Міхаіла Марыніча зможа сустрэцца з падабаронным толькі на наступным тыдні.

Сёньня супрацоўніца нэўралягічнага аддзяленьня шпіталю расказала «Радыё Свабода» пра стан здароўя Міхаіла Марыінча:

“Ён атрымлівае лячэньне ў сувязі з паталёгіяй вока. Жахлівага нічога няма, ён атрымлівае тыя лекі, якія яму можна атрымліваць, і ў яго назіраецца паляпшэньне. Вось яго нядаўна аглядаў афтальмоляг і адзначыў станоўчую дынаміку”.

Ці зьвязана паталёгія вока зь перанесеным нядаўна Міхаілам Марынічам інсультам, лекар не сказала. Паводле яе, Міхаіла Марыніча цяпер працягваюць лячыць і ад наступстваў інсульту: даюць пэўныя лекі, праводзяць працэдуры. “Цяпер нэўралягічнага дэфіцыту ў яго мінімум”, – паведаміла доктар.

Нагадаю, на пачатку сакавіка ў аршанскай калёніі Міхаіл Марыніч перанёс інсульт. У яго была часткова паралізаваная палова тулава, адзначаліся дэфэкты маўленьня. Паводле сына Марыніча Паўла, падчас ягонага спатканьня з бацькам у траўні гэтыя сымптомы яшчэ былі відавочныя. Тады сваякі Міхаіла Марыніча настойвалі на ягоным лячэньні ў спэцыялізаваным цывільным шпіталі, але ў гэтым ім было адмоўлена.

Былы пасол і міністар Міхаіл Марыніч трапіў у няміласьць да беларускіх уладаў пасьля таго, як зрабіў спробу паўдзельнічаць у прэзыдэнцкіх выбарах 2001 году. Пазьней Марыніч канчаткова перайшоў на бок апазыцыі, ён рыхтаваўся да ўдзелу ў парлямэнцкіх выбарах 2004 году, але ў леташнім красавіку быў арыштаваны і зьмешчаны ў ізалятар КДБ. Больш як праз паўгоду Міхаіла Марыніча засудзілі да 3,5 гадоў калёніі за крадзеж маёмасьці няўрадавай арганізацыі, якую ён узначальваў. Вінаватым сябе Марыніч ніколі не прызнаваў. Арганізацыя “Міжнародная амністыя” абвясьціла яго вязьнем сумленьня.

Минск, Белоруссия mmmmm

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: