Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Скаргу Сяргея Скрабца разгледзіць Цэнтральны суд Менску 13:33, 01/07/2005
Сёньня а 15 гадзіне ў судзе Цэнтральнага раёну Менску будзе разглядацца скарга апазыцыйнага палітыка, былога дэпутата "палаты прадстаўнікоў" Сяргея Скрабца, паведамляе "Радыё Свабода". Скрабец дабіваецца зьмены меры стрыманьня ў адносінах да яго. Палітык патрабуе замяніць утрыманьне пад вартаю на падпіску аб нявыезьдзе або хатні арышт. Справу ў судзе Цэнтральнага раёну Менску будзе разглядаць судзьдзя Алена Ільіна. Тым часам Сяргей Скрабец застаецца пад арыштам у Берасьцейскім сьледчым ізалятары.