Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        12 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30 31




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Пракуратура Менску не адказвае сваякам Зьмітра Завадзкага
11:17, 01/07/2005

Вядомы адвакат і праваабаронца Гары Паганяйла накіраваў у гарадзкую пракуратуру Менску запыт пра дзеяньні сьледчых у справе пра зьнікненьня апэратара ОРТ Зьмітра Завадзкага. Паводле апошніх зьвестак з пракуратуры, справа гэтая адноўленая, аднак адвакат сумняваецца ў сапраўднасьці сьледзтва, якое цягнецца амаль пяць гадоў, паведамляе «Радыё Свабода».

Ад імя сваякоў зьніклага журналіста Гары Паганяйла хадайнічаў наконт праверкі вэрсіі, паводле якой цела Зьмітра Завадзкага маглі знайсьці пад райцэнтрам Крупкі і ў ліку іншых нераспазнаных целаў пахаваць на мясцовых могілках. Гісторыя з гэтымі целамі, знойдзенымі ў Крупках, якая ўсплыла летась, падалася адвакату вартай увагі, паколькі з гэтага райцэнтру паходзіў былы спэцназавец Валер Ігнатовіч — галоўны асуджаны ў справе Завадзкага. Сьведкі бачылі Ігнатовіча ў Крупках прыблізна ў той час, да якога адносяць сьмерці нераспазнаных людзей. Сваё хадайніцтва ў пракуратуру адвакат накіраваў яшчэ ў сакавіку, але дагэтуль не атрымаў на яго адказу.

Між тым, у справе Завадзкага ў Гары Паганяйлы асаблівы статус — законам ён прызнаны прадстаўніком пацярпелых сваякоў журналіста і таму ня толькі мае права, але і абавязаны ініцыяваць пэўныя сьледчыя дзеяньні ды атрымліваць адказы на свае хадайніцтвы. Тое, што тры месяцы сьледзтва маўчыць адносна крупскай вэрсіі, Гары Паганяйла называе відавочным парушэньнем закону. Адвакат згадвае, што гэтак сама сьледчыя дзейнічалі і цягам амаль пяці гадоў папярэдняга сьледзтва ў справе Завадзкага.

Тым часам сьледчы Ўладзімер Чумачэнка, які ўжо некалькі гадоў удзельнічае ў расьсьледаваньні справы Завадзкага, заявіў «Радыё Свабода», што крупская вэрсія “правераная, але сувязі са справай Завадзкага ня знойдзена”. Ніякіх падрабязнасьцяў сьледчы не паведаміў, спаслаўшыся на таямніцу.

Паводле ранейшых зьвестак з Пракуратуры рэспублікі, сьледчыя ў справе Завадзкага нядаўна праводзілі сьледчыя дзеяньні за мяжой. У якой краіне яны пабывалі, у пракуратуры ня кажуць. Між тым, сваякі Завадзкага і іх прадстаўнік Гары Паганяйла мяркуюць, што гаворка ішла пра Ізраіль, дзе знайшлі золата, нарабаванае групоўкай Валера Ігнатовіча. Але Гары Паганяйла ня бачыць дакладнай сувязі гэтых дзеяньняў з пошукамі Зьмітра Завадзкага.

Апэратар ОРТ Зьміцер Завадзкі зьнік пры нявысьветленых абставінах у ліпені 2000 году. За ягонае выкраданьне былі асуджаныя былыя міліцыянты Валер Ігнатовіч з суўдзельнікамі, але суд гэтак і ня высьветліў далейшага лёсу журналіста і тое, хто замовіў ягонае выкраданьне. Сваякі Завадзкага і апазыцыя ў Беларусі лічаць, што да гэтай справы мае дачыненьне вышэйшае кіраўніцтва краіны, і таму расьсьледаваньне штучна замаруджваюць.
Минск, Белоруссия

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: