Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
На святочных мерапрыемствах затрымлівалі актывістаў апазіцыі 10:28, 04/07/2005
Актывісты моладзевай арганізацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі арганізавалі 3 ліпеня ў Менску акцыю ў абарону назваў цэнтральных сталічных вуліц і праспэктаў, перайменаваных указам Аляксандра Лукашэнкі. Улёткі й значкі з выявамі Францішка Скарыны й Пятра Машэрава маладыя людзі раздавалі мянчанам каля 15 хвілін. Пасьля ўдзельнікаў акцыі затрымаў аддзел АМОНу.
16 актывістаў арганізацыі “Моладзевы хрысьціянска-сацыяльны саюз – Маладыя дэмакраты” (моладзевае аддзяленьне Аб’яднанай грамадзянскай партыі) выйшлі апоўдні на менскую вуліцу Сурганава, дзе раздавалі мінакам значкі з выявамі Францішка Скарыны й Пятра Машэрава, а таксама ўлёткі з заклікам супольна выступіць у абарону ранейшых назваў цэнтральных менскіх праспэктаў і вуліц, перайменаваных 7 траўня ўказам Аляксандра Лукашэнкі.
Удзельнікі акцыі прайшлі ўсяго некалькі сотняў мэтраў, як у раёне ўнівэрсаму “Рыга” іх нагнаў аддзел АМОНу. Міліцыянты атачылі маладых людзей колам, загадалі паказаць дакумэнты, пасьля чаго пад канвоем павялі да службовага міліцэйскага аўтобуса.
Восем удзельнікаў акцыі даставілі ў Савецкую раённую ўправу міліцыі. Там у маладых людзей ўзялі тлумачэньні, канфіскавалі агітацыйныя матэрыялы і праз тры гадзіны адпусьцілі.
Яшчэ адну акцыю пратэсту 3 ліпеня плянавалі правесьці на водах Сьвіслачы, у раёне праспэкту Машэрава актывісты партыі БНФ. Але міліцянты прэвэнтыўна затрымалі каардынатараў акцыі Андрэя Сухаверхага і Зьмітра Казлоўскага. У выніку акцыя не адбылася, паведаміла “Радыё Свабода”. Минск, Белоруссия