Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        1 2 3
4 56 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30 31




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



У Менску завяршылася 20-дзённая акцыя пратэсту жыхаркі Бабруйску
10:42, 05/07/2005

Бабруйчанка Любоў Санкевіч завершыла сваю акцыю пратэсту, якую яна з дазволу менскіх уладаў праводзіла на плошчы Бангалор цягам 20 дзён. Яна пікетавала супраць раскраданьня дзяржаўнай маёмасьці і патрабавала аднаўленьня на працы на Бабруйскім заводзе трактарных дэталяў і агрэгатаў, кіраўніцтва якога жанчына абвінавачвае ў злоўжываньнях.

Сёньня Любоў Санкевіч зьехала ў Бабруйск. Яна лічыць, што акцыя не дала плёну — на яе проста не зьвярнулі ўвагі.

“Нашаму кіраўніцтву рэспублікі простыя людзі не патрэбныя. І тое, што прымаюцца прэзыдэнтам дырэктывы берагчы дзяржаўную маёмасьць, — на жаль, гэта толькі пустыя словы, якія напісаныя на паперы. Я ў гэтым упэўнілася”, -- сказала жанчына “Радыё Свабода”.

Паводле Любові Санкевіч сваёй акцыяй яна таксама хацела сказаць людзям, што ня трэба баяцца і маўчаць. Яна запэўніваве, што сама маўчаць не зьбіраецца і будзе працягваць барацьбу за справядлівасьць.
Минск, Белоруссия

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: