|
|
||||||||||||||||||||
![]()
УСЕ ПРАЕКТЫ
|
Кантрапункты Валер’я Дранчука 14:08, 05/07/2005
У нацыянальным навукова-адукацыйным рэзэрваце (штат Фларыда), куды мы прыехалі ўбачыць маляўнічае балота, мяне, апроч іншага, зацікавіў лёгкі грузавічок, які цудоўна ўпісваўся і ў зялёны пейзаж, і ў вузкія павароткі пешаходнай сьцяжыны, і ў цішыню навакольнага зьмешанага лесу. У рэзэрваце, як мне патлумачылі, ёсьць тры такія самаходы, безь якіх цяпер цяжка ўявіць, напрыклад, працу вучонага. Апроч гэтага, тут надзвычай істотны момант сумяшчальнасьці: тэхніка іншых стандартаў непажаданая. Дый праз кожны кіламетр мы бачылі слупок зь лічбай “15” – абмежаваньне хуткасьці сьведчыла пра тыя ж стандарты. Я пацікавіўся паходжаньнем самахода і ягоным коштам. Вырабляе гэты ўзор экалягічна сумяшчальнай тэхнікі японская фірма, а каштуе самаход на амерыканскім рынку сем тысяч даляраў. Якая тэхніка баразнуе нашы айчынныя нерушы, я ўжо часткова кранаўся тэмы ў папярэдняй публікацыі “Кантрапунктаў”. Дадам: каб паставіць дыягназ на стан Белавескай пушчы як прыродаахоўнай установы, варта паглядзець на яе колава-гусенічную гаспадарку. І калі патрапіце ў нацыянальны парк (можа, лепш сказаць, нацыянальны леспрамгас?), будзьце ўважлівыя на дарогах, сьцеражыцеся... лесавоза. Публікацыя-рэтра З маналога пушчанскага краязнаўца і вучонага Уладзімера Дацкевіча, газета “Белавежская пушча”, 2000, №4(25) “Што сёньня прыродаахоўнае ў Белавежскай пушчы? Стаяць шлагбаумы, якія абмяжоўваюць доступ... каго? Непатрэбных адміністрацыі асобаў. Астатнія – колькі заўгодна і дзе заўгодна. Доступ абсалютны. Разьязджаюць, як па ўласнай фазэндзе. Адно што – з дазволу адміністрацыі. Хіба гэта не ўплывае на стан Пушчы? І загазаванасьць, і неспакой, і паруха лясной цішыні, і рознае іншае”. ![]() Мініятурны самаход мы пакінулі ў цяні не самага вялікага дрэва і далей рушылі пешшу. Кантрапункт* – гэта адначаснае спалучэнне двух або некалькіх матываў, галасоў. Здымак аўтара. Минск, Белоруссия
1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org. Экспарт навiнаў
|