Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        1 2 3
4 56 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30 31




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Беларускае пытаньне будзе сёньня абмяркоўвацца ў Страсбуры
10:45, 05/07/2005

Сёньня ў Страсбуры, дзе 4-га ліпеня адкрылася чарговая сэсія Эўрапарлямэнту, будуць разглядаць сытуацыю ў Беларусі. Пра гэта «Радыё Свабода» паведаміў кіраўнік дэлегацыі Эўрапарлямэнту ў сувязях зь Беларусьсю Богдан Кліх. Паводле яго, галоўным пры абмеркаваньні будзе сытуацыя са свабодай мэдыяў у краіне й шляхі атрыманьня жыхарамі Беларусі праўдзівай інфармацыі.

Учора позна ўвечары з Страсбуру прыйшла інфармацыя пра тое, што дэбаты па Беларусі на сэсіі пачнуцца а 23-й гадзіне. Гэта зьвязана з тым, што перад дэпутатамі зьбіраецца выступіць камісар Эўразьвязу ў зьнешніх сувязях былы міністар замежных справаў Аўстрыі спадарыня Беніта Фэрэра-Вальднэр. І, дарэчы, беларускую рэзалюцыю цяпер ужо зьбіраюцца прымаць не ў чацьвер, а ў сераду.

Доўгі час лідэрам ў беларускіх справах была Парлямэнцкая асамблея АБСЭ. Потым да беларускіх справаў далучылася Парлямэнцкая асамблея Рады Эўропы. Менавіта яна прыпыніла сяброўства Беларусі ў гэтай міжнароднай арганізацыі пасьля правядзеньня так званага рэфэрэндуму ў лістападзе 1996 году. Апошнія год-два становішчам у Беларусі сур’ёзна зацікавіўся і Эўрапарлямэнт.

"Эўрапейскі парлямэнт зьяўляецца найбольш прагрэсіўным органам у адносінах зь Беларусьсю. Там існуе спэцыяльная група ў сувязях зь Беларусьсю, якая прыняла вельмі добрую рэзалюцыю адносна сытуацыі ў нашай краіне. Яна зьяўляецца лякаматывам сярод усіх эўрапейскіх структураў і актыўна ставіць беларускае пытаньне ў Эўрапарлямэнце ды Эўразьвязе", -- гаворыць з гэтай нагоды намесьнік старшыні Аб`яднанай грамадзянскай партыі Яраслаў Раманчук, які курыруе ў АГП міжнародныя пытаньні.
Минск, Белоруссия

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97.

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая.


Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: