Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Сяргей Скрабец вымушаны адмовіцца ад паслугаў адваката 11:39, 06/07/2005
Пра гэта «Радыё Свабода» ў сераду, 6 ліпеня, паведаміла жонка вязьня – Аляксандра. Паводле яе словаў, яна атрымала ліст з-за кратаў, у якім яе муж піша, што мусіць адмовіцца ад паслугаў адваката. Перадусім гэта зьвязана з тымі матэрыяльнымі цяжкасьцямі, якія адчуваюць цяпер родныя былога парлямэнтара і лідара групы «Рэспубліка».
Пасьля таго, як суд Цэнтральнага раёну Менску 1 ліпеня адмовіў Сяргею Скрабцу ў вызваленьні на падпіску аб нявыезьдзе, былы кіраўнік дэпутацкай групы "Рэспубліка" працягвае заставацца пад арыштам ў Берасьці, дзе ён правёў 40-дзённую галадоўку пратэсту.
Сяргей Скрабец летам 2004 году ўдзельнічаў у галадоўцы дэпутатаў, якія патрабавалі дэмакратызацыі выбарчага заканадаўства. Летась у кастрычніку ён зьвярнуўся да прэзыдэнта Расеі з просьбай пра палітычны прытулак, аднак атрымаў адмоўны адказ. Сёлета ў красавіку Беларускае тэлебачаньне паказала сюжэт, у якім сьцьвярджалася, што спэцслужбы затрымалі кур’ера, які вёз з Вільні 200 тысячаў даляраў – нібыта для фінансаваньня палітычнай дзейнасьці Сяргея Скрабца. Минск, Белоруссия