Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        1 2 3
4 5 67 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30 31




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Людміла Аляксеева: «Наша пазыцыя памяняецца, калі сытуацыя ў Беларусі палепшыцца»
10:50, 06/07/2005

Беларуская амбасада ў Маскве адрэагавала заявай на адкрыты ліст Аляксандру Лукашэнку, які даслаў Савет пры расейскім прэзыдэнце ў справе спрыяньня разьвіцьцю інстытутаў грамадзянскай супольнасьці і правах чалавека. У заяве беларуская дыпмісія вінаваціць Савет, якім кіруе Эла Памфілава, ва ўмяшаньні ва ўнутраныя справы сувэрэннай краіны. “У нас ёсьць свая пазыцыя, да нас, насамрэч, зьвяртаюцца людзі са скаргамі, нам вядома, што ў Беларусі перасьледуецца апазыцыя. Ад таго, што дыпляматычная місія Беларусі дазволіла сабе даць нам чосу, мы па гэтай прычыне не памяняем свой намер займацца тым, чым лічым патрэбным. Канешне, мы будзем працягваць сваю працу. Наша пазыцыя можа памяняцца тады, калі сытуацыя з правамі чалавека ў Беларусі палепшыцца,” — паведаміла ў адказ на заяву прадстаўніца Савету, старшыня Маскоўскай Гэльсынскай групы Людміла Аляксеева.

Сустаршыня грамадзкай расейска-беларускай праваабарончай камісіі Савета ў правох чалавека пры расейскім прэзыдэнце Валеры Паўлаў у інтэрв’ю “Радыё Свабода” назваў заяву беларускай дыпмісіі палітычнай лухтой.

“Адказ даволі непрыгожы, таму што яны апусьціліся да нейкіх кухонных разборак, маўляў, камісія высмактана з пальца. Гэта бездапаможнасьць амбасады, ім трэба было выслужыцца перад гаспадаром і яны, як звычайна, наплялі. Няхай бы яны тут сваім аўтарытэтам займаліся, якога тут у Маскве ня вельмі многа”.

У адкрытым лісьце да Лукашэнкі Савет пры прэзыдэнце Расеі ўпершыню грунтоўна і жорстка крытыкаваў сытуацыю з правамі чалавека ў Беларусі. Савет акцэнтаваў ўвагу на палітычных зьняволеных у Беларусі, на зьнікненьнях палітычных апанэнтаў Лукашэнкі, на ціску дзяржавы на незалежныя сродкі масавай інфармацыі, скарачэньні расейскай інфармацыйнай прасторы, на парушэньні правоў расейскіх грамадзян на тэрыторыі Беларусі.


Фото "Новая газета"
Белоруссия

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97.

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая.


Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: