|
|
||||||||||||||||||||
![]()
УСЕ ПРАЕКТЫ
|
Гражданское общество в условиях диктатуры 12:47, 07/07/2005 Асноўныя тэндэнцыі разьвіцьця і існаваньня беларускага трэцяга сэктару ў пэрыяд з сакавіка па чэрвень 2005 г. Вясновыя месяцы 2005 года былі для НДА Беларусі надзвычай складанымі. Такога шырокамаштабнага наступу на трэці сэктар яшчэ не было. Рэжым узмацняе ціск і рэпрэсіі, але такое «закручваньне гаек» ужо ў пэўным сэнсе прыводзіць да зрыву, сыстэма пачынае ламацца і гэты надлом праглядаецца ў многіх падзеях грамадзка-палітычнага жыцьця. Па-першае, большасьць грамадзкіх арганізацый, якія не жадаюць рэгістравацца, актыўна праводзяць сваю дзейнасьць. Улада з гэтым зрабіць нічога ня можа, хаця і спрабуе нейкім чынам уплываць і на незарэгістраваныя НДА — штрафаваць за дзейнасьць ад іх імя, папярэджваць незалежныя мэдыі за згадкі пра іх, рыхтуецца патрабаваньне рэгістраваць грамадзкія ініцыятывы. Па-другое, пачасьціліся вулічныя акцыі ў такім фармаце, які забараніць уладам цяжка. Па-трэцяе, узмацняецца сабатаж указаў вышэйшай улады, — гэта бачна па тых жа масавых акцыях і іншых мерапрыемствах непадкантрольнага дзяржаве сэктару. І чацьвертае — большасьць няўрадавых арганізацыяў не зьвяртае асаблівай увагі на дзеяньнасць ўлады. Пры гэтым, чым больш цяперашні рэжым імкнецца паставіць пад свой кантроль трэці сэктар ці ўвогуле зьліквідаваць яго, тым большы супраціў ён атрымоўвае ў адказ. Пакуль яшчэ рана прагназаваць, якія формы набудзе гэты супраціў у будучыні, якія мэтады ён будзе ўжываць. Але ўжо цяпер становіцца ўсё больш і больш відавочнай тэндэнцыя, якая сфармавалася пасьля 1996 году. Коратка яе можна акрэсьліць так: «народ — асобна, улада — асобна». Улада і трэці сэктар Праблема перарэгістрацыі юрыдычных адрасоў Найбольшай праўнай праблемай, якую для трэцяга сэктару стварыла ўлада, сталася праблема «юрыдычнага адрасу». У кастрычніку мінулага году Міністэрства юстыцыі Беларусі зьвярнулася да ўсіх рэспубліканскіх грамадзкіх аб`яднаньняў і палітычных партыяў, якія маюць арганізацыйныя структуры ў кватэрах шматкватэрных жылых дамоў, з патрабаваньнем да 1 лютага 2005 г. перавесьці іх на юрыдычныя адрасы ў нежылых памяшканьнях альбо ў аднакватэрных аднаблёкавых дамах. Такім чынам узьнікла неабходнасьць перарэгістрацыі аргструктураў. Гэтая акцыя стала чарговым крокам уладаў да выцісканьня структураў НДА з афіцыйнага поля дзейнасьці. Рэдкая арганізацыя сёньня здольная сплаціць арэнду офісу, ня кожная зь іх можа яго знайсьці, а дзяржаўныя службы, да таго ж, найчасьцей адмаўляюцца ўзгадняць разьмяшчэньне юрадрасу НДА. НДА спрабавалі змагацца супраць перарэгістрацыі ў судовым парадку, аднак Вярхоўны суд не задаволіў ніводную скаргу — адмовы атрымалі грамадзкае аб`яднаньне «Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны», Партыя камуністаў беларуская, Аб`яднаная грамадзянская партыя, Партыя БНФ ды іншыя. Зрэшты, мала хто чакаў іншага выраку — у Беларусі фактычна няма падзелу ўладаў, і суды звычайна стаяць на баку ўраду. Нягледзячы на тое, што Мін`юст працягнуў тэрмін перарэгістрацыі да 1 чэрвеня, толькі нешматлікія арганізацыі здолелі яе прайсьці, прычым асноўнай прычынай было тое, што мясцовыя ўлады адмаўляліся ўзгадняць разьмяшчэньне НДА. Найбольш яскравым і анэкдатычным прыкладам стала сытуацыя з гомельскім аддзяленьнем «Беларускай асацыяцыі журналістаў», якая зь цяжкасьцю здолела адшукаць пад юрыдычны адрас памяшканьне ў тры квадратных мэтры (!) пад лесьвіцай у жылым доме. Тым ня менш, чыноўнікі запатрабавалі ад старшыні журналісцкай арганізацыі згоды ад санэпідэмстанцыі і Міністэрства па надзвычайных сытуацыях, хаця гэтыя пытаньні ўжо былі зьнятыя ў дамове, завізаванай чыноўнікамі камунальных службаў. 3 гэтага становішча грамадзкія арганізацыі маюць тры выйсьці: альбо працягваць пошук юрадрасоў, пераадольваючы перашкоды, альбо фармальна самаліквідоўвацца, альбо чакаць, пакуль не ліквідуюць улады. На сёньня, значная частка беларускіх НДА абірае апошнІ варыянт, бо самаліквідавацца можна ў любы час. Новыя формы, новыя рэчы У кампаніі па перарэгістрацыі праявілася ўся фантазія ўладных органаў па спыненьні дзейнасьці грамадзкіх арганізацый. Наваг тыя, хто маюць законныя юрыдычныя адрасы, стаяць на хісткім грунце, як гэта бачна на прыкладзе Партыі БНФ і Свабоднага прафсаюзу. 4 траўня ў штаб-кватэру БНФ прыйшоў ліст з ЖРЭА Савецкага раёну з патрабаваньнем да 15 траўня вызваліць памяшканьне на вуліцы Варвашэні, 8. Такая ж сытуацыя склалася і з памяшканьнем, што займае Свабодны прафсаюз Беларускі (СПБ) на вуліцы Захарава. Гэтыя арганізацыі ня сталі панікаваць — проста адмовіліся высяляцца са сваіх офісаў, адначасова запатрабаваўшы тлумачэньняў, Актывісты абяцагоць супраціўляцца гвалтоўнаму высяленьню. Не пакідае ўлада і іншых захадаў дзеля спыненьня дзейнасьці найбольш уплывовых недзяржаўных аб`яднаньняў. У красавіку гэтага году паводле пазову Міністэрства юстыцыі быў ліквідаваны няўрадавы аналітычны цэнтар — Незалежны інстытут сацыяльна-эканамічных і палітычных даследаваньняў (НІСЭПД). Прэтэнзіі да НІСЭПД былі стандартныя: на юрыдычным адрасе НІСЭПД фактычна не знаходзіўся, да таго ж не даслаў Мінюсту справаздачу а6 сваёй дзейнасьці (у прыватнасьці не прадаставіў чыноўнікам ад юстыцыі анкету аднога з апытаньняў, якое праводзілася пасьля рэфэрэндуму і парлямэнцкіх выбараў) і г. д. Такім чынам, паводле дзяржаўных органаў, НІСЭПД злосна парушыў заканадаўства і ўласны статут. Разам з тым, рэальная прычына закрыцьця НІСЭПД не з’яўляецца таямніцай — распаўсюд праўдзівай інфармацыі пра вынікі рэфэрэндуму і выбараў у Палату прадстаўнікоў 2004 г. Ліквідацыя інстытуту зробленая, каб падобныя сацыялягічныя дасьледаваньні не паўтараліся падчас будучых палітычных кампаніяў. А вось чым перашкодзілі ўладам скаўты — вялікае пытаньне. Вярхоўны суд ліквідаваў Аб`яднаньне беларускіх скаўтаў, абгрунтаваўшы гэта прэтэнзіямі з боку Мінюста: парушэньне патрабаваньняў да юрыдычнага адрасу, нелегітымнасьць Сойму, праведзенага ў 2002 г. (забаўна, што чыноўнікі заўважылі гэта толькі праз тры гады). Кіраўніцтва грамадзкага аб`яднаньня не пагадзілася з высунутымі прэтэнзіямі, аднак заявіла аб немэтазгоднасьці змаганьня з Міністэрствам юстыцыі, бо апошні «ператварыўся ў карны орган». Трывожная тэндэнцыя — адкрытае ўмяшальніцтва Мінюсту ва ўнутраныя справы грамадзкага аб`яднаньня "Саюз палякаў у Беларусі". Пасьля таго, як на VII зьезьдзе СПБ, што адбыўся ў сакавіку, папярэдняе звышляяльнае да ўладаў кіраўніцтва прайграла, Міністэрства юстыцыі прызнала зьезд нелегітымным. У жаданьні захаваць на пасадзе старшыні СПБ "свайго" чалавека, рэжым пачаў маштабны наступ на новае кіраўніцтва. Акрамя прапагандысцкага аплёўваньня ў дзяржаўных СМІ, ужываюцца і такія брудныя мэтады, як выпуск фальшывай газэты ад імя Саюзу. У справе найбольшага ўскладненьня працы няўрадавых арганізацый адзначыліся таксама і падаткавыя органы. Тут варта згадаць судовыя працэсы ў сувязі з падаткаабкладаньнем тэхнічнай дапамогі ТACIS. Здавалася б, Беларускі Хэльсынскі Камітэт прайшоў усе судовыя спрэчкі ў гэтым пытаньні і выйграу справу. Аднак, падаткавыя структуры не здаюцца і працягваюць судовую цяганіну. А нядаўна дакумэнтацыяй БХК датычнай выкарыстаньня міжнароднай тэхнічнай дапамогі зацікавіўся КДБ. Гэтага трэба было чакаць — хтосьці ж павінны адшукаць чорнага ката ў памяшканьні, дзе яго няма. Трэці сэктар і ўлада Вядома ж, пазбаўленьне рэгістрацыйнага нумару не азначае, што арганізацыя спыняе існаваньне. 3 2003 г. склалася практыка, калі НДА ўладамі ліквідоўваюцца, але пры гэтым працягваюць дзейнчаць, а многія грамадзкія дзеячы прызнаюцца, што у новым стане стала спакайней і лягчэй працаваць. За апошнія тры месяцы паўсталі, альбо актывізаваліся многія моладзевыя ініцыятывы, напрыклад, "Разам", "Вока" і "Моладзь БНФ" пачалі акцыянаваць на вуліцах супраць незаконных перайменаваньняў у Менску. Адбываецца пэўная салідарызацыя дзейнасьці згаданых ініцыятываў, а таксама іншых структураў, такіх як "Ліцэйская моладзь", "Малады Фронт" ды інш. У пэўнай ступені, недзяржаўныя арганізацыі маюць падзякаваць беларускім чыноўнікам ад юстыцыі, бо створаныя імі невыносныя ўмовы існаваньня для НДА прымушаюць грамадзкіх актывістаў вынаходзіць нестандартныя мэтады працы, быць асьцярожнымі, больш актыўнымі і трывалымі. За тры месяцы ў працы арганізацый трэцяга сэктару выявіліся дзьве галоўныя тэндэнцыі: першая — значнае пашырэньне разнастайнасьці спосабаў дзейнасьці, другая — працяг працэсу кансалідацыі НДА, які распачаўся яшчэ ў час масавай "зачысткі" 2003 году, і наладжваньне супольнай працы, трэцяя — легалізацыя беларускіх НДА ў замежжы. Што тычыцца першай тэндэнцыі, можна згадаць наступныя факты: Актывісты грамадзкай ініцыятывы «Партнэрства» у многіх рэгіёнах краіны наладзілі збор кніжак для школьных бібліятэкаў раёнаў Гомельшчыны, якія найбольш пацярпелі ад чарнобыльскай бяды. А з нагоды Сусьветнага дня здароўя тое ж «Партнэрства» падарыла двум школам Глыбоччыны (Віцебская вобласьць) спартыўны інвэнтар. Некалькі мастоўскіх недзяржаўных арганізацый, што аб`яднаныя ў альянс "Дэмакратычнае Панямоньне", агітуюць за аднаўленьне ў вёсцы Левыя Масты помніка добраахвотнікам 61-га Гарадзенскага пяхотнага палка. Шэраг горадзенскіх моладзевых арганізацыяў правялі флэш-моб, прысьвечаны дасьледаваньню чысьціні паветра ў раёне аўтавакзала ў Горадні. Некалькі дзясяткаў хлопцаў і дзяўчатаў здолелі прыцягнуць увагу гараджанаў да вялікай загазаванасьці паветра ў гэтым раёне. У Слоніме працягвае дзейнічаць «Школа маладога журналіста». Гэты праект зьдзяйсьня Слонімскае моладзевае грамадзкае аб`яднаньне «Ветразь» сумесна зь мясцовай філіяй БАЖ. Апошнюю, дарэчы, мясцовыя ўлады нядаўна зьнялі з уліку за адсутнасьць юрыдычнага адрасу. Але гэта не паўплывала на дзейнасьць грамадзкага аб`яднаньня. Напярэдадні афіцыйнага сканчэньня навучальнага году трое абітурыентаў магілёўскіх сярэдніх навучальных уетановаў атрымалі дыплёмы ад абласной арганізацыі "Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны" і каштоўныя падарункі ад Магілёўскага грамадзкага аб`яднаньня "Кола сяброў". Дыплямантамі сталі пераможцы "беларускага пяцібор`я" — інтэлектуальнага спаборніцтва, якое наладзілі грамадзкія арганізацыі Магілеву. Ад удзельнікаў патрабаваліся веды па матэматыцы, беларускай літаратуры, беларускай гісторыі, беларускай мовы і біялёгіі. Усе заданьні, задачы і разьвязаньні ўдзельнікі "Беларускага пяцібор`я" павінны былі выканаць менавіта на беларускай мове. Больш за 50 выхаванцаў школаў-інтэрнатаў Беларусі ўзялі ўдзел у інтэрнэт-канфэрэнцыі "Праблемы, зь якімі сутыкаюцца дзеці-сіроты пры выхадзе ў самастойнае жыцьцё, і шляхі іх вырашэньня". Цягам дзьвюх гадзінаў яны маглі задаваць свае пытаньні і атрымліваць адказы ў кваліфікаванага спэцыяліста ў гэтай галіне. Мерапрыемствы дзеля сацыялізацыі выхаванцаў інтэрнатных установаў Менскай вобласьці ладзяцца грамадзкім аб`яднаньнем "Фокус-група" ў межах праекту "Інтэрнэт-Інтэрнат", пры падтрымцы прадстаўніцтва Сусьветнага банку ў Рэспубліцы Беларусь. Берасьцейскае абласное моладзевае грамадзкае аб`яднаньне «Сузор`е» з 15 красавіка праводзіла акцыю "ГУКІ", скіраваную на папулярызацыю беларускамоўнай музыкі сярод мясцовай моладзі. Кожны яе ўдзельнік мог бясплатна памяняць непатрэбныя аўдыёкасэты на касэты з запісамі беларускіх музыкаў. Гэта толькі некалькі яскравых прыкладаў разнастайнай дзейнасьці беларускіх НДА, якія раней, як камусьці здавалася, толькі праводзілі сэмінары ды выдавалі інфармацыйныя бюлетэні. А пра пашырэньне прысутнасьці ў інтэрнэце ўжо і казаць ня трэба, бо сайты няўрадавых арганізацый ды грамадзкіх ініцыятываў, якія зьявіліся за гэты тэрмін, пералічыць ня легка, асаблівай "плоднасьцю" ў гэтай дзейнасьці вызначыўся "Трэці шлях". Хаця пакуль не відавочна, колысі карысьці прынясуць гэтыя інтэрнэт-рэсурсы. Што тычыцца другой тэндэнцыі (кансалідацыі), дык тут сьпуацыя відавочная: Поруч з падзеямі мясцовага ўзроўню, такімі як заснаваньне грамадзкімі аб`яднаньнямі Воршы "Рады моладзевых арганізацыяў" (16 сакавіка гэтай структурай бьша зладжаная першая супольная акцыя пад назвай "Люблю свой горад"), адбывалася нацыянальная грамадзянская кампанія "Наша салідарнасьць". Актывісты незалежных НДА падключылі дэмакратычных дэпутатаў мясцовых саветаў, скіроўвалі звароты да дзейсных дэпутатаў ППНС, запісваліся на асабісты прыём да заканадаўцаў, быў пададзены зварот ў Канстытуцыйны суд з запытам аб выкарыстаньні ўсёй паўнаты нададзеных яму паўнамоцтваў для аднаўленьня прававых гарантый рэалізацыі грамадзянамі Беларусі права на аб`яднаньне. Грамадзкія актывісты, абапіраючыся на аналіз беларускага заканадаўства, сьцьвярджалі, што “існае нарматыўнае рэгуляваньне зьяўляецца перашкодаў для рэалізацыі грамадзянамі права на свабоду асацыяцыі у Беларусі, яно ўступае ў канфлікт з міжнароднымі абавязальніцтвамі нашай краіны ў сфэры правоў чалавека". Канечне, у наяўнай сытуацыі, дэмакратызацыя заканадаўства застаецца немагчымай. Дэпутаты палаты прадстаўнікоў, пераважна ўхіляліся ад адказу і ня выказаліся па сутнасьці выкладзеных прапановаў. Некаторыя ўвогуле паведамілІ, што гэта "ня іх справа". Адпіску даў і Канстытуцыйны суд. Але сам факт такіх супольных дзеяньняў грамадзкіх аб`яднаньняў ня можа ня радаваць. Падчас такіх акцыяў здабываецца каштоўны досьвед, які можа быць скарыстаны ў будучай працы. Трэцюю тэндэнцыю, можна праілюстраваць прыкладамі дэлегалізаванага ў Беларусі НІСЭПД і незарэгістраванага "Праваабарончага альянсу", якія набылі статус грамадзкіх аб`яднаньняў у суседняй Літве. Адзначым таксама зьяўленьне цэнтру для рэгістрацыі ліквідаваных у Беларусі арганізацыяў у Чэхіі. Апошняя падзея мае ня толькі практычны зьмест для НДА Беларусі, але ўтрымлівае важны псыхалягічны аспэкт — грамадзкія акгывісты з забароненых арганізацыяў павінны адчуваць, што яны ня кінутыя на волю лёсу, а маюць падтрымку і прызнаньне ў вольным сьвеце. Вынікі працы Пасьля разгляду дзейнасьці НДА Беларусі ў апошнія тры месяцы можна зрабіць пяць асноўных высноваў: 1. Грамадзкі сэктар Беларусі навучыўся працаваць ня толькі без падтрымкі дзяржавы, але й насуперак яе супрацьдзеяньню. І гэта добра, бо такім чынам НДА здабываюць сапраўдную незалежнасьць. У будучыні яны маюць шанцы стаць сапраўднымі экспэртамі і «лідэрамі меркаваньняў», бо, як і недзяржаўная прэса, знаходзяцца па-за кантролем уладнай палітыкі, а значыць, давер да іх у грамадзянаў мае патэнцыял росту. Зразумела, НДА павінны клапаціцца пра інфармацыйную працу з насельніцтвам. 2. НДА працягваюць дзейнасьць без афіцыйных рэгістрацыяў. Гэта значыць, грамадзкі сэктар дыспануе актывістамі, якія маюць уменьні і сілы, дастатковыя для разьвіцьця супольнасьці. Да таго ж набыты каштоўны досьвед выжываньня ў экстрэмальных варунках, абяцае, што ў будучыні "трэці" сэктар Беларусі будзе адным з наймацнейшых у Эўропе. 3. Разнастайнасьць формаў і мэтадаў працы сьведчыць аб тым, што трэці сэктар здавацца не зьбіраецца, больш таго, разьвіваецца, прабіваючыся празь перашкоды як трава праз асфальт. У той час як усе намаганьні ўладаў дзеля стварэньня фальшывага "трэцяга сэктару», з установаў кшталту Беларускага рэспубліканскага саюзу моладзі, не далі плёну. Беспасьпяхова правалены праект «беларускай ідэалёгіі», у існаваньне якой ня верыць грамадзтва. 4. Грамадзкі актывізм прыцягвае моладзь. Улады, аднак, ня хочуць прымірыцца з гэтым фактам, і змагаюцца традыцыйнымі савецкімі мэтадамі. Апошні факт—дакумэнт для службовага карыстаньня ад міністра адукацыі з указаньнем «за ўдзел у апазыцыйных акцыях праводзіць выхаваўчую працу з моладзьдзю аж да адлічэньня з навучальных установаў». 5. Нават у сытуацыі рэпрэсіяў і перасьледаў, НДА прыкладаюць высілкі, каб уцягнуць мясцовыя ўлады ў дзейнасьць на карысьць грамадзтва. Гэта вельмі важная факт, бо яна дэманструе сьпеласьць і патэнцыял грамадзкіх аб`яднаньняў. Новыя праблемы Але, нягледзячы на ўсе станоўчыя моманты ў развіцьці трэцяга сэктару, сябрам НДА Беларусі ўсё роўна ёсьць над чым задумацца. Напрыклад, над тым, як эфэктыўна абараняць сваіх сябраў. За актыўную грамадзянскую па-зыцыю толькі ў траўні з навучальных установаў была адлічаная група сябраў “Маладога Фронту", іншым пагражалі адлічэньнем. Маладафронтаўцы на знак пратэсту абвесьцілі галадоўку, якая доўжылася 12 дзён, аднак выкананьня ўсіх сваіх патрабаваньняў яны не дамагліся. Больш таго, магчыма, гэтая акцыя справакавала чарговыя рэпрэсіўныя захады ў адносінах да студэнцкай моладзі. Мы маем на ўвазе ўжо згаданы загад міністра адукацыі «Аб мерах па недапушчэньні спробаў уцягваньня навучэнцаў і студэнтаў у супрацьпраўную дзейнасьць палітычнага кшталту». Прававыя тэндэнцыі ў трэцім сэктары НДА Беларусі неабходна выпрацоўваць сродкі і захады, каб пазбавіць падобныя загады дзейснасьці. Працяг кампаніі ліквідацыі грамадзкіх а6`яднаньняў. 14 красавіка быў ліквідаваны Незалежны інстытут сацыяльна-эканамічных і палітычных дасьледваньняў - адна з найбуйнейшых фабрыкаў думкі ў Беларусі. Усяго, па зьвестках міністэрства юстыцыі, колькасьць НДА з-за ліквідацыяў і вымушаных самаліквідацыяў паменьшылася за перыяд з 1 сьнежня па 1 чэрвеня 2005 года на 38 арганізацыяў. На 1 чэрвеня 2005 года ў Беларусі налічваецца 17 палітычных партыяў, 2300 грамадзкіх аб`яднаньняў, 45 прафэсійных саюзаў. Іншыя формы ўціску на грамадзкія аб`яднаньні. Міністэрствам юстыцыі вынесена некалькі дзясяткаў папярэджаньняў НДА. Асноўная падстава для папярэджаньняў - адмова няўрадавымі арганізацыямі ад ліквідацыі ўласных арганізацыйных структураў, што месьцяцца ў жыльлёвым фондзе. Папярэджаньні атрымалі большасьць палітычных партыяў, а таксама шэраг няўрадавых арганізацыяў - ГА «Беларускі Хэльсынскі Камітэт», ГА «Таварыства Беларускай мовы імя Францішка Скарыны», ГА "Беларуская пэрспэктыва". Ніводная са спробаў абскардзіць гэтыя папярэджаньні ў судзе не прывяла да посьпеху. Міністэрства юстыцыі, перавысіўшы свае паўнамоцтвы, адмовілася прызнаваць вынікі чарговага Зьезду арганізацыі «Саюз палякаў на Беларусі», што было выклікана незадаволенасьцю дзяржаўных чыноўнікаў складам абранага на гэтым зьездзе кіраўніцтва. Ліквідацыя арганізацыйных структураў была ўдарам па беларускім "трэцім" сэктары. 3-за забароны мець юрыдычны адрас у кватэрах у жылым фондзе пацярпелі больш за 200 арганізацыяў, што маюць у якасьці асноўнага юрыдычнага адрасу кватэру. Колькасьць арганізацыйных структураў, што аказаліся пад пагрозай, цяжка падлічыць, але яна вымяраецца тысячамі суполак і філіяў рэспубліканскіх арганізацыяў і партыяў. Толькі ГА "БНФ Адраджэньне" страціла рэгістрацыю больш як 80 арганізацыйных структураў у рэгіёнах. Большасьць арганізацыяў адмовілася ліквідоўваць свае аргструкіуры ў добраахвотным парадку. Паколькі ў заканадаўстве адсутнічаў мэханізм прымусовай ліквідацыі гэтых арганізацыйных структураў, Міністэрства юстыцыі ранейшай датай распрацавала папраўкі ў заканадаўства. У адпаведнасьці з гэтымі праўкамі арганізацыйныя структуры партыяў і грамадзкіх аб`яднаньняў, якім было вынесена папярэджаньне за парушэньне заканадаўства, здымаліся з уліку ў пазасудовым парадку. Зьняцьцё з уліку аргструктураў адбылося ў пэрыяд з 1 па 6 чэрвеня. Адначасова міністар юстыцыі паведаміў, што ен выносіць у Савет міністраў прапанову аб наданьні арганізацыям інвалідаў і дабрачынным арганізацыям ільготаў, якія б дазвалялі ім разьмяшчацца ў прыватных кватэрах шматкватэрных жылых дамоў. Але пры гэтым беларускае заканадаўства пакуль ня мае вызначэньня дабрачыннай дзейнасьці. Новая рэдакцыя закону аб грамадзкіх аб`яднаньнях, прыняцьцё якой у другім чытаньні прагназавалася ўвесну, не была вынесеная на разгляд веснавой сэсіі палаты прадстаўнікоў. Зараз праект новай рэдакцыі закону дапрацоўваецца. Грамадзкімі актывістамі скіраваныя некалькі соцень зваротаў да дэпутатаў палаты прадстаўнікоў з выкладзенымі прапановамі адносна зьместу новага законапраекта. 3 нагоды шасьцідзесяцігоддзя перамогі над Нямеччынай грамадзкія аб`яднаньні вэтэранаў вызваленыя ад аплаты дзяржаўнай пошліны за рэгістрацыю альбо пастаноўку на ўлік. Минск, Белоруссия
1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org. Экспарт навiнаў
|