Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        1 2 3
4 5 6 78 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30 31




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Мільённыя штрафы гарадзенскім журналістам
10:47, 07/07/2005

У судзе Ленінскага раёну Гродна пачаліся разгляды адміністратыўных справаў пяці журналістаў, якія 6 ліпеня спрабавалі зладзіць акцыю пратэсту ў цэнтры гораду. Выканаўца абавязкаў галоўнага рэдактара газеты "Glos znad Niemna" Анджэй Пісальнік, рэдактар выдання "Магазын польскі" Андрэй Пачобут, а таксама Інэса Гордык, Іван Роман і Ігар Банцар выйшлі на плошчу Леніна ў цэнтры горада, дзе ля будынку гарвыканкаму расклалі намёт і разгарнулі транспарант з надпісамі па-польску: "Аддайце палякам "Glos znad Niemna"!" і "Пратэст Саюзу палякаў на Беларусі".

Пасля затрымання супрацоўнікамі міліцыі, іх даставілі ў Ленінскі РАУС абласнога цэнтру, дзе склалі пратаколы. Журналістам інкрымінуюць непадпарадкаванне патрабаванням супрацоўнікаў міліцыі, арганізацыю і ўдзел у несанкцыянаваным пікетаванні, а А. Пачобуту і А. Пісальніку яшчэ і антысанітарыю.

Як паведаміў прэс-службе ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў" кіраўнік гарадзенскай філіі БАЖ Павал Мажэйка, журналістаў, якія прыйшлі падтрымаць сваіх калег, не пусцілі ў будынак суда. Тры затрыманыя журналісты запатрабавалі дапусціць калег у будынак, у адваротным выпадку прадаставіць ім магчымасць карыстацца паслугамі адваката. Суддзя Дзмітры Маціюк перанёс разгляд справаў Інэсы Гордык, Анджэя Пісальніка і Івана Романа на раніцу пятніцы, 8 ліпеня. Андрэй Пачобут аштрававаны на 5 млн. 125 тыс. рублёў, а Ігар Банцар - на 510 тыс. рублёў.
Минск, Белоруссия

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: