Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Сяргей Скрабец у любы дзень можа аднавіць галадоўку 12:09, 08/07/2005
Пра гэта «Радыё Свабода» паведаміў адвакат Міхаіл Хоміч, які ўчора сустракаўся зь вязьнем. Былы дэпутат і лідар групы “Рэспубліка” Сяргей Скрабец па-ранейшаму патрабуе зьмяніць яму меру стрыманьня на падпіску аб нявыезьдзе альбо хатні арышт. Пра гэта палітвязень заявіў і сьледчаму ў асабліва важных справах Пракуратуры Рэспублікі Беларусь Вячаславу Цераховічу, які 7 ліпеня наведаў Берасьцейскі сьледчы ізалятар і сустракаўся зь вязьнем.
Пасьля таго, як суд Цэнтральнага раёну Менску 1 ліпеня адмовіў Сяргею Скрабцу ў вызваленьні на падпіску аб нявыезьдзе, актывіст апазіцыі працягвае заставацца пад арыштам ў Берасьці, дзе ён правёў 40-дзённую галадоўку пратэсту. Минск, Белоруссия