Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Онлайн-канфэрэнцыя з Паўлам Севярынцам 10:39, 08/07/2005
У аўторак, 12 ліпеня, а 10 гадзіне “Радыё Свабода” праводзіць онлайн-канфэрэнцыю з палітвязьнем Паўлам Севярынцам, асуджаным за арганізацыю масавых акцыяў пратэсту 18-19 кастрычніка 2004 году, на тры гады абмежаваньня волі.
Зараз Павал Севярынец знаходзіцца пад “падпіскаю” ў Віцебску і чакае прывядзеньня прысуду ў выкананьне.
Ужо цяпер у карыстальнікаў інтэрнэту ёсьць магчымасьць задаць пытаньні заснавальніку Маладога Фронту, аўтару кнігі: “Нацыянальная ідэя – фэномен Беларусі”, на сайце “Радыё Свабоды”. Минск, Белоруссия