Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Беларусы пікетавалі Эўрапарлямэнт 10:43, 08/07/2005
У дзень прыняцьця рэзалюцыі па Беларусі аб палітычнай сытуацыі ў краіне і незалежным сродкам масавай інфармацыі сябрамі “Беларуска-Эўрапейскага Задзіночаньня” насупраць будынку Эўрапарлямэнту ў Страсбуры быў зладжаны пікет, мэтай якога была заклікаць дэпутатаў Эўрапарлямэнту прагаласаваць за прыняцьцё рэзалюцыі. Падчас пікету адбылася сустрэча з дэпутатамі Польшчы і краінаў Балтыі, каторыя выступалі галоўнымі ініцыятарамі прыняцьця рэзалюцыі. Удзельнікаў акцыі вітаў віцэ-старшыня Эўрапейскага Парлямэнту Януш Анышкевіч.