Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
У Сенаце Чэхіі прайшла прэзентацыя аб’яднання «Грамадзянская Беларусь» 12:12, 08/07/2005
6 чэрвеня у Сенаце Чэхіі адбылася прэзентацыя грамадскага аб’яднання “Грамадзянская Беларусь”. Заснавальнікамі аб’яднання з’яўляюцца былы прэзідэнт Чэхіі Вацлаў Гавел, сенатары Карэл Шварцэнберг і Ярамір Шцеціна, прадстаўнік грамадскага праваабаронцы Ганна Шабатава і кіраўнік аб’яднання “Чалавек у нядолі” Томаш Пояр.
Мэта аб’яднання – аказанне дапамогі беларускім недзяржаўным арганізацыям, якія былі пазбаўлены рэгістрацыі ў Беларусі. Дапамога накіравана на тое, каб гэтыя арганізацыі змаглі стаць суб’ектамі права згодна з чэшскімі законамі. Такім чынам актывісты беларускіх арганізацый будуць прадстаўнікамі чэшскіх арганізацый.
“Гэта будзе такое альтэрнатыўнае міністэрства юстыцыі. Мы сапраўды былі пазбаўлены рэгістрацыі, а гэта нам яе верне,” -- сказаў кіраўнік арганізацыі “Вясна” Алесь Бяляцкі. Дзякуючы чэшскай рэгістрацыі беларускія недзяржаўныя арганізацыі атрымаюць магчымасць супрацоўнічаць, напрыклад, з Еўрапейскім Саюзам. Минск, Белоруссия