Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        1 2 3
4 5 6 7 89 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30 31




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Інтэрнэт-сайт «Мартыралог Беларусі» папоўніцца 50 тысячамі новых імёнаў рэпрэсаваных
15:53, 08/07/2005

У хуткім часе на інтэрнэт-старонцы “Мартыралёг Беларусі” зьявяцца больш чым 50 тысячаў імёнаў людзей, рэпрэсаваных у Менску ў часы кіраваньня Іосіфа Сталіна. Гэтыя сьпісы былі атрыманыя ў супрацоўніка КГБ, і цяпер стваральнікі сайту “Мартыралёг Беларусі” рыхтуюць іх для выстаўленьня ў інтэрнэт. Сайт зьявіўся ў сеціве летась у кастрычніку. Гэтая старонка апавядае пра злачынствы і ахвяраў камунізму ў Беларусі ў 20-ым стагодзьдзі. На сайце выстаўленыя больш за 6 тысячаў імёнаў рэпрэсаваных жыхароў Беларусі і некалькі соцень імёнаў карнікаў, некалькі дзесяткаў архіўных фатаграфій з Курапатаў, а таксама кнігі пра гісторыю палітычных рэпрэсій ў Беларусі.

Новыя сьпісы рэпрэсаваных былі здабытыя з архіваў КГБ. Каардынатар “Мартыралёгу Беларусі” Сяргей Дубавец рассказаў «Радыё Свабода»: “Усе ведаюць, што ў Беларусі архівы КГБ, датычныя сталінскіх рэпрэсій, закрытыя, і вось сёлета ўзімку цалкам выпадкова на рынку ўдалося ў супрацоўніка КГБ набыць сьпіс, дакладней гэта ня сьпіс, а такі матэрыял з біяграфіямі больш чым 50 тысячаў рэпрэсаваных паводле палітычных матываў за часамі Сталіна – рэпрэсаваных менавіта ў Менску менскім КГБ. Умова прадаўца была – не канкрэтызаваць гэтую зьдзелку. Зразумела, што ён рызыкуе. Я спраўджваў гэты сьпіс па канкрэтных асобах. Не па вядомых асобах, а па звычайных людзях, сваяках рэпрэсаваных, і ўсё супадае. Таму гэта сапраўдны сьпіс”.

Падрыхтоўка і выстаўленьне ўсіх гэтых біяграфій у інтэрнэт вымагае вялікай працы. Публікацыя на сайце www.martyraloh.org пачнецца ў верасьні. Штомесяц будуць зьяўляцца па 2-3 тысячы біяграфіяў рэпрэсаваных. Прынцып “Мартыралёгу Беларусі” -- выставіць максымальную колькасьць біяграфіяў рэпрэсаваных людзей з тым, каб інтэрнэтныя “шукалкі” адгукаліся на прозьвішчы з гэтых сьпісаў.Такім чынам нехта можа набраць сваё ўласнае прозьвішча, напрыклад, у www.google.com, і яму адкрыецца, скажам, біяграфія ўласнага дзеда, рэпрэсаванага пры Сталіне.

Апошнім часам у Беларусі адбываецца рэабілітацыя гэтага дыктатара, у той час, як тэма палітычных рэпрэсій амаль не ўздымаецца ў дзяржаўных сродках масавай інфармацыі. Менавіта таму праца ў гэтым накірунку набывае яшчэ больш істотнае і карыснае значэньне.
Минск, Белоруссия

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97.

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая.


Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: