Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
1112 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30 31




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Узброены напад на дом менскага лiдэра Партыi БНФ
14:32, 11/07/2005

У ноч з суботы на нядзелю каля паўтара дзясятку людзей у міліцэйскай форме й у цывільным уварваліся ў прыватны дом старшыні Менскай гарадзкой арганізацыі Партыі БНФ Уладзімера Кішкурны, які месьціцца ў раёне вуліцы Арлоўскай. Каб патрапіць у дом, яны выбілі дзьверы й выламалі акно.

Гаспадар і гаспадыня знаходзіліся ў ад`езьдзе, дома быў толькі іхны 22-гадовы сын Антон. Ніякага ордэру на ператрус агрэсары не аказалі, заявіўшы толькі, што робяць "агляд". Нягледзячы на гэта, яны ўзламалі ўсе ўнутраныя замкі, у тым ліку гаспадарчых пабудоваў, перагледзелі ўсе паперы Ўладзімера Кішкурны. Антон Кішкурна затрыманы, нібыта на падставе абвінавачаньня ў перахоўваньні боезапасаў (быццам бы некалькіх старых патронаў), і знаходзіцца ў Цэнтральным РУУС. Ператрус у адсутнасьць гаспадара працягваецца. Кіраўніка Праваабарончага цэнтру "Вясна" Алеся Бяляцкага ў дом не пусьцілі. Дом пільнуюць аўтаматнікі.

Старшыня Партыі БНФ Вінцук Вячорка, які падчас нападу знаходзіўся ў Берасьці, так ахарактарызаваў дзеяньні ўладаў:

"Гэта пераход клікі ў новую якасьць. Дасюль улада рабіла выгляд, што шануе прыватную ўласнасьць. Цяпер дзяржаўным тэрарыстам дазволена ўсё: бяз ордэру злачынна ўрывацца ў дамы, захопліваць закладнікаў зь ліку блізкіх родзічаў, без гаспадара рабіць у доме якія заўгодна правакацыі. Таму мы яшчэ пачуем байкі пра збройныя арсэналы ды наркотыкі, хаця ўладам добра вядома, што змагаемся мы зь імі словам праўды й нічым іншым. Мы ўпэўненыя, што ў абарону Ўладзімера Кішкурны, аднаго з найбольш ахвярных, адважных і сумленных фронтаўцаў, без ваганьняў выступіць ня толькі Партыя БНФ, але ўся дэмакратычная грамадзкасьць нашае краіны й сьвету".
Белоруссия

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: