Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
1112 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30 31




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Святлана Завадзкая ў пошуках праўды
17:59, 11/07/2005

Лідар грамадзянскай ініцыятывы “Мы памятаем”, сябра “Свабоднай Беларусі” Святлана Завадзкая зьвярнулася ў пракуратуру з патрабаваньнем прыцягнуць да адказнасьці міліцыянта, які ўдарыў яе ў твар падчас разгону акцыі ў пятую гадавіну знікненьня ейнага мужу, журналіста Дзмітрыя Завадзкага. У менскай міліцыі ўжо заявілі, што нібыта сама Завадзкая першай напала на міліцыянта. Тым часам шмат хто ў Беларусі лічыць, што гэта паказьнік пэўнай мэтанакіраванай падрыхтоўкі спэцыяльных атрадаў беларускай міліцыі.

Святлану Завадзкую зьбілі ў чацьвер, 7 ліпеня. І за гэтыя дні гледачы тэлеканлаў ОРТ і НТВ ужо некалькі разоў пасьпелі пабачыць, як ўсё адбывалася. Сьпіны амонаўцаў, якія адціскаюць людзей з пляцу, жанчыны, сярод якіх у цэнтры Святлана Завадзкая, чуваць іх абуранэньне. Раптам амонавец вікідае ўперад левую руку, а за ёй – імгненны ўдар правым кулаком у твар Сьвятланы Завадзкай. Галава жанчыны, як мячык, адкідаецца назад. Што гэта быў за ўдар? Звычайны удар кулаком па твары ці нейкі прафэсійны прыём? Аб гэтым карэспандэнт “Радыё Свабода” запытаў былога баксэра Алега Дашкевіча.

“Левай з боку, а пасьля правай дадаў. Гэта – адна з клясычных баксэрскіх камбінацыяў, і ня толькі баксэрскіх, а, відаць, усіх баявых відаў. Гэтак званая двойка. Магчыма, гэта адзін з элемэнтаў баявой падрыхтоўкі, якую праходзіць любы баец спэцыяльнага адзелу”, -- паведаміў Дашкевіч.

Пытаньне, аднак, у тым, чаму гэтая клясычная камбінацыя, неабходная для перамогі над злачынцам ці тэрарыстам, ужытая супраць слабой жанчыны, якая толькі стаіць на пляцы з партрэтам свайго зьніклага мужа? Палкоўнік Уладзімер Барадач камандаваў атрадам вайсковага спэцназу, які ў савецкія часы рыхтаваўся для дывэрсіяў у тыле ворага. Уладзімір Барадач кажа, што падрыхтаваць людзей можна для любой задачы, нават самай бесчалавечнай. Спачатку з дапамогай тэстаў адбіраюць тых, хто псыхалягічна падыходзіць для такой працы. Потым іх рыхтуюць фізычна і маральна. На час такой падрыхтоўкі гэтых людзей трымаюць у ізаляваным калектыве, праводзяць зь імі новыя трэнінгі і тэсты. Інтэлектуальны ўзровень групы залежыцць ад задачы, якой яна будзе займацца. Уладзімір Барадач заўважае, што на разгон жанчын на Кастрычніцкім пляцы не паслалі спэцатрад з КГБ, бо гэта зьняважыла б сапраўдных прафэсіяналаў. Паводле палкоўніка, для падобнай “чорнай працы” у міліцыі падрыхтаваныя адмысловыя аддзелы. Я спытаў Уладзіміра Барадача пра ягоную аэнку ўчынку міліцыянта. Ударыўшы Завадзскую, ён памыліўся ці выканаў пэўны загад?

“Гэта не загад, а толькі тое, што ён у стане гэта рабіць. Будзе ў яго жонка, ён гэтак сама, як ударыў Завадзкую, будзе праз дзень лупцаваць сваю жонку. Гэта ўзровень ягонага сьветапогляду. Але, адпаведна, узровень усяго спэцаддзелу. Атрымліваецца, што гэты аддзел здольны выконваць такія задачы”, -- лічыць Барадач.

У 2000 годзе падчас суду над былым прам’ерам Міхаілам Чыгіром ягоная жонка Юлія таксама падверглася нападу міліцынта. Гэта адбылося на ганку суду. Юлію Чыгір схапіў ззаду афіцэр-міліцыянт і, абараняючыся, жанчына яго ўкусіла. Міліцыянт падаў у суд на Юлію Чыгір, і жанчыну асудзілі да ўмоўнага пакараньня, а сустрэчны пазоў Юліі Чыгір адхілілі. Міхаіл Чыгір мяркуе, што такія выпадкі ганьбяць Беларусь.

“Я скажу, што ўжо нічога ў галаве не засталося, засталіся толькі мышцы. Гэта ганьба нашай нацыі, ганьба нашаму кіраўніцтву тое, што адбылося з маёй жонкай, што адбылося са Святланай Завадзскай. Гэты чалавек мусіць сядзець, каб іншыя такога не рабілі. Было ж добра бачна, што яго ніхто не чапляў, ён першым ударыў. Я бачыў гэты сюжэт, як ён ударыў. Натрэніраваны ўдар нанес, як іх і навучаюць”, -- кажа Чыгір.

Сама Святлана Завадзкая усё ж не выключае, што яе ўдарылі не выпадкова, а каб узьдзейнічаць на ўсіх удзельнікаў акцыі. Сьвятлана згадвае, што людзі вакол яе называлі яе імя, таму міліцыянт ня мог не ўсьведамляць, на каго ён падымае руку.

“Рознае раней бывала, але ніколі сваякоў не чаплялі. А тут людзі ўбачылі, што калі жонку можна ў твар ударыць, то іх могуць наўпрост затаптаць, растраляць ці яшчэ што зрабіць. Была мёртвая паўза пасьля удару”, -- расказвае Святлана Завадзкая.

Святлана Завадзкая паведаміла “Радыё Свабода”, што зьбіраецца зьвярнуцца ў беларуска-расейскую камісію, якая створаная ў складзе Савету правоў чалавека пры прэзыдэнце Расеі. Сьвятлана лічыць, што гэтае здарэньне дае новую магчымасьць прадэманстраваць усім, што адбываецца ў Беларусі.


Фото svaboda.org
Белоруссия

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: