Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
1112 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30 31




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Пратэст рэпрэсiям супраць журналiстаў тыднёвiка «Glos znad Niemna»
14:51, 11/07/2005

Цэнтр манiторынга свабоды прэсы Таварыства Польскiх Журналiстаў (SDP) i Цэнтр прававой абароны СМI “Беларускай асацыяцыi журналiстаў” выказваюць рашучы пратэст рэпрэсiям беларускiх уладаў супраць журналiстаў тыднёвiка “Glos znad Niemna”, а таксама нелегальнаму выдаванню фальшывых нумароў адзiнай газеты польскай меншасцi ў Беларусi.

У сераду 6 лiпеня пяцёра журналiстаў “Glosu znad Niemna”, спрабуючы супрацьстаяць выдаванню фальшывых нумароў iх газеты, арганiзавалi ў Гродна акцыю пратэста. Аднак, удзельнiкi акцыi былi адразу затрыманыя мiлiцыянтамi i дастаўленыя ў пастарунак мiлiцыi. У вынiку ўсе нашыя калегi былi пакараныя судом шматмiльённымi штрафамi. На наш погляд, беларускiя ўлады, караючы журналiстаў вялiкiмi грашовымi штрафамi, iмкнуцца запалохаць iншых журналiстаў i такiм чынам перашкодзiць у змаганнi за сваю газету, якая на iх думку была незаконная адабраная. Цягам апошняга месяца, не зважаючы на шматлiкiя пратэсты выдаўца i рэдакцыi, фальшы “Glos znad Niemna” рэгулярна выдаецца. Ачарняюцца ў iм новае – дэмакратычна абранае на апошнiм З’ездзе Саюза палякаў Беларусi – кiраўнiцтва арганiзацыi, польская дыпламатыя i СМI. Гэтая фальшыўка, акрамя таго, што зробленая з шматлiкiмi парушэннямi беларускiх законаў, да таго ж друкуецца ў дзяржаўнай гродзенскай друкарнi, а таксама распаўсюджваецца дзяржаўнай поштай i прадаецца ў дзяржаўных шапiках.

У трох з чатырох нумароў фальшыўкi, замест змяшчэння неабходных, паводле заканадаўства, iмя i прозвiшча галоўнага рэдактара, быў пададзены ананiмны подпiс “рэдакцыйная калегiя”. У апошнiм жа нумары ў ролi галоўнага рэдактара выступiў брат адхiленага ад старшынавання ў Саюзе палякаў Беларусi Тадэвуша Кручкоўскага – Вiктар Кручкоўскi. Гэтае прызначэнне на пасаду брата было зроблена былым старшынём СПБ самавольна i толькi пацвярджае ранейшую iнфармацыю, што кола яго прыхiльнiкаў абмяжоўваецца ягонай сям’ёй. Насуперак волi выдаўца – а гэта значыць СПБ – у газеце нязменна падаецца iлжывая iнфармацыя пра тое, што фальшывы “Glos znad Niemna” выдае Саюз палякаў Беларусi.

У звязку з вышэйпаданым выказваем поўную салiдарнасць з журналiстамi сапраўднага “Glosа znad Niemna” у iх адчайным пратэсце, пратэстуем супраць судовага пакарання iх i патрабуем вяртання адзiнага ў Беларусi тыднёвiка польскай нацыянальнай меншасцi, а гэта значыць законным уладальнiкам.
Мiлаш Марчук, Дырэктар Цэнтр манiторынга свабоды прэсы Таварыства Польскiх Журналiстаў
Мiхаiл Пастухоў,
Кiраўнiк Цэнтр прававой абароны СМI “Беларускай асацыяцыi журналiстаў

pahonia.promedia.by
Белоруссия

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97.

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая.


Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: