Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Увечары ў палескім горадзе (дакладней, за горадам) меў адбыцца сход жыхароў для вылучэньня дэлегатаў на Кангрэс дэмакратычных сілаў. Аднак на зрыў сходу былі змабілізаваныя ўсе наяўныя сілы "правапарадку". Так, кіраўніка Берасьцейскай абласной арганізацыі Партыі БНФ Юрася Губарэвіча затрымліваў асабіста начальнік ДАI Пінскага раёну. Быў затрыманы для дагляду й праверкі дакумэнтаў пасажыраў увесь транспарт, які меў даставіць удзельнікаў на месца, у тым ліку аўтамабіль Аляксандра Мілінкевіча. З багажнікаў аўтамабіляў былі сканфіскаваныя інфармацыйныя матэрыялы.