Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 1213 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30 31




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Вацлаў Гавел запрасіў беларускага апазіцыянера на Форум-2000
14:24, 12/07/2005

Ліст з запрашэннем да ўдзелу ў Міжнароднай канферэнцыі Форум-2000 у Празе Аляксандру Мілінкевічу даслаў экс-прэзідэнт Чэхіі, знакаміты драматург Вацлаў Гавел. “Мы маем намер сабраць у Празе паважаных людзей свету – Нобелеўскіх лаўрэатаў і палітыкаў, каторыя дапамагаюць дасягнуць мірнага вырашэння канфліктаў і войнаў, выбітных дзеячоў дэмакратыі, акадэмікаў і аналітыкаў, пісьменнікаў і інтэлектуалаў -- каб вызначыць, ацаніць і даследаваць ключавыя выклікі, якія паўсталі перад чалавецтвам у новым тысячагоддзі”, - піша Вацлаў Гавал ў лісце.

Канферэнцыя Форум-2000 пройдзе 9 і 10 кастрычніка сёлета ўжо дзевяты раз. Заснаванае гэтае мерапрыемства было ў 1997 годзе Вацлавам Гавелам, лаўрэатам Нобелеўскай прэміі Эді Візель, і японскім філантропам Йохі Сасакава. Удзельнікамі Форума-2000 за дзевяць гадоў яго правядзення з’яўляліся Біл Клінтан, Шымон Перэс, Генры Кісінджэр, Далай-Лама, Мадлен Олбрайт. Першыя выніковыя дакументы Форума-2000 пад назвай “Пражская Дэкларацыя”, былі прынятыя як афіцыйныя рашэнні ААН.

У гэтым годзе тэма Форума-2000 пазначаная так: “Выклікі і спадзявнні для цывілізацыі ў ХХI-м стагоддзі”. У рамках мерапрыемства будзе арганізаваная серыя дэбатаў, мэта якіх - знайсці адказы на найбольш вострыя пытанні сённяшняга дня, такія як: прырода і значэнне сучасных канфліктаў між рэлігійным экстрэмізмам і этнічнай неталеранцыяй з аднаго боку - і міжнароднай супольнасцю з другога.

З галоўнай прамовай на цырымоніі адкрыцця Форума-2000 выступіць Вацлаў Гавел. Цырымонія пройдзе ў саборы Святой Ганны, які нядаўна быў адрэстаўраваны пры ўдзеле сям’і Гавелаў, паведамляе ГроднаNews.
Белоруссия

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: