Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 1213 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30 31




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Алесь Бяляцкі: «Беларускія ўлады баяцца распаўсюду незалежнай інфармацыі»
12:03, 12/07/2005

9 ліпеня позна ўвечары каля 15 асобаў, большасць з якіх былі ў цывільным і некалькі чалавек ў міліцэйскай форме, гвалтоўным чынам уварваліся ў прыватны дом старшыні гарадской арганізацыі Партыі БНФ Уладзіміра Кішкурны. На той момант у доме знаходзіўся толькі поўнагадовы сын лідэра беларускай апазіцыі, які ніяк не мог перашкодзіць падобным дзеянням так званых праваахоўчых органаў. Падставай для несанкцыянаванага пранікнення ў прыватнае жытло паслужылі нібыта звесткі пра распаўсюд наркотыкаў.

Не маючы ордэра на вобшук, міліцыянты разбілі вакно, выламалі дзверы, распілавалі замкі на дзвярах у сарай і падвал, уважліва рыліся ў паперах гаспадара, – усё гэта праводзілася без панятых і называлася проста аглядам. У выніку яны знайшлі друкарскі станок, які канфіскавалі, і без прад’яўлення абвінавачвання затрымалі сына грамадска-палітычнага дзеяча Антона Кішкурну.

Старшыня праваабарончага цэнтру “Вясна” Алесь Бяляцкі каментуе падзеі наступным чынам: «Гэта грубейшае парушэнне правоў чалавека і заканадаўчых актаў, а таксама працэсуальных нормаў. Практычна быў праведзены несанкцыянаваны вобшук – гэта сапраўдная масштабная аперацыя, выдвінуты абсалютна надуманыя абвінавачванні супраць сына актывіста апазіцыйнай партыі. Відавочна, што асноўнай прычынай вобшуку якраз і было друкаванае абсталяванне, што б там не казалі беларускія ўлады. Канфіскавана яно незаконна. Мы бачым, наколькі рэжым Лукашэнкі баіцца распаўсюджвання незалежнай інфармацыі, ён робіць усё магчымае дзеля таго, каб задушыць рэшткі свабоднага слова на Беларусі. Але гэта сведчыць пра тое, што ён адчувае: час яго ўладарства сканчаецца».
Белоруссия

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: