Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 1213 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30 31




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



У Ашмянах затрымалі намесьніка старшыні Саюзу палякаў Беларусі
13:16, 12/07/2005

11 ліпеня ў Ашмянах памежнікі затрымалі намесьніка старшыні Саюзу палякаў Юзафа Пажэцкага і галоўнага рэдактара часопісу “Magazyn Polski” Андрэя Пачобута. Ім далі папярэджаньне за парушэньне рэжыму знаходжаньня ў памежнай зоне, у якую ўключаны горад Ашмяны.

Спадары Пажэцкі і Пачобут прыехалі ў ашмянскі Дом польскі, каб сустрэцца з кіраўніцтвам мясцовага аддзелу Саюзу палякаў. Але там нечакана зьявіліся памежнікі і забралі абодвух у камэндатуру. Яны здалі пашпарты ў АВІР, аднак мелі іншыя дакумэнты і камандзіровачныя пасьведчаньні, але іх усё роўна пакаралі папярэджаньнем. З камэндатуры ў суправаджэньні памежнікаў Юзафу Пажэцкаму і Андрэю Пачобуту давялося ехаць у міліцыю, дзе іх папярэдзілі, што калі наступным разам затрымаюць у Ашмянах, то прыцягнуць да крымінальнай адказнасьці.

“Сэнс акцыі супраць нас — гэта абмежаваць кантакты кіраўніцтва Саюзу палякаў з рэгіянальнымі структурамі. Таму што мы сустракаемся, мы распавядаем ім і ідзе інфармацыя аб тым, што кіраўніцтва нармальна дзейнічае, яно ёсьць. Гэта не падабаецца ўладам, яны хочуць, каб людзі былі запалоханымі”, -- паведаміў “Радыё Свабода” Андрэй Пачобут.

Спадар Пачобут гаворыць, што ім адкрыта сказалі: іх затрымалі паводле апэратыўнай інфармацыі, а, значыць, за імі сочаць і праслухоўваюць тэлефоны — мяркуе ён.

Канфлікт паміж Саюзам палякаў і ўладамі працягваецца. Два месяцы таму Міністэрства юстыцыі паведаміла, што не прызнае вынікаў апошняга — 6-га зьезду СПБ (адбыўся ў Горадні 12-13 сакавіка сёлета), на якім дэлегаты абралі новае кіраўніцтва. Міністэрства лічыць, што старое кіраўніцтва Саюзу захоўвае легітымнасьць і яно павінна паўторна правесьці зьезд і выбары кіраўніцтва. Гэтым рашэньнем Мінюсту цяпер кіруюцца ўсе ўладныя структуры, не зважаючы на пратэсты з боку сяброў СПБ і Польшчы.
Белоруссия

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: