Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 1213 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30 31




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Улады рыхтуюць глебу для наступных прэзідэнцкіх выбараў
14:28, 12/07/2005

У газэце “Могилевские ведомости”, заснавальнікам якой з’яўляецца Магілёўскі аблвыканкам, 12 ліпеня змешчаны пералік арганізацыйных структур палітычных партыяў, грамадзкіх аб’яднанняў, знятых з уліку упраўленнем юстыцыі Магілёўскага аблвыканкама ў першым паўгодзьдзі 2005 году. Спіс складаецца з 35 (!) назоваў ліквідаваных па розных прычынах арганізацыйных структураў толькі адной з 6 абласцей Рэспублікі Беларусь. Можна сабе ўявіць, колькі іх ліквідавана па ўсёй краіне.

Як паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна», у надрукаваным спісе знятых з уліку упраўленнем юстыцыі Магілёўскага аблвыканкама ў першым паўгодзьдзі 2005 году – 5 суполак Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі “Народная грамада”, 13 пярвічных арганізацыяў Аб’яднанай грамадзянскай партыі, 3 пярвічныя арганізацыі Ліберальна-дэмакратычнай партыі, 1 гарадская суполка Партыі БНФ, 6 раённых арганізацыяў Партыі камуністаў Беларускай, 2 пярвічныя арганізацыі Партыі “Беларуская сацыял-дэмакратычная Грамада”, 2 пярвічныя арганізацыі сацыяльна-спартыўнай партыі, пярвічная арганізацыя Беларускай партыі жанчын “Надзея” і 2 грамадскіх аб’яднанні.

Старшыня праваабарончага цэнтру “Вясна” Алесь Бяляцкі зазначае: “Ліквідацыя структураў палітычных партыяў у рэгіёнах адназначна звязаная з прэзідэнцкімі выбарамі, якія адбудуцца ў 2006 годзе, – такім чынам улады расчышчаюць палітычную прастору для сваіх дзеянняў, пакідаючы фактычна цэлыя рэгіёны без якіх-небудзь структураў палітычных партыяў. Наступствы гэтых ліквідацыяў такія: у гэтых рэгіёнах не здолеюць вылучаць назіральнікаў ад палітычных партыяў, таксама не здолеюць вылучаць сяброў у камісіі, участковыя і раённы, і выбары фактычна, як мяркуюць улады, будуць праходзіць у закрытым рэжыме. Бо асноўнай мэтай ўладаў якраз і з’яўляецца імкненне да таго, каб будучыя выбары праходзілі ў закрытым рэжыме і максімальна была аблегчана фальсіфікацыя падчас іх. Такое маё меркаванне.”
Белоруссия

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: