Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 1415 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30 31




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Ёшка Фішэр аб сытуацыі ў Беларусі: «Неадкладная праблема»
10:42, 14/07/2005

Пасьля рэвалюцыяў ва Ўкраіне і Грузіі, зьмены ўлады ў Кіргізстане ў прадстаўнікоў палітычнай эліты ў Бэрліне, Брусэлі і Вашынгтоне раптам зьявілася цікавасьць да новага рэвалюцыйнага колеру – васільковага, перадае нямецкае Deutschlandradio. Як паведамляе «Радыё Свабода», з гэтае нагоды канал падрыхтаваў вялікую аналітычную перадачу, у якой шырока прадстаўленыя меркаваньні вядомых нямецкіх палітыкаў, дыпляматаў і экспэртаў. Міністар замежных справаў Нямеччыны Ёшка Фішэр вызначыў палітычную сытуацыю ў Беларусі коратка: "Неадкладная праблема".

Сваю зацікаўленасьць у росьце “васількоў у Беларусі” артыкулююць і іншыя палітыкі. Яны цьвяроза разглядаюць асаблівасьці беларускага пытаньня й крытычна ставяцца да сваёй мінулай лініі.

Паводле кіраўніцы рабочай групы ў справах Беларусі ПА АБСЭ Уты Цапф, на працягу 10 год Захад імкнуўся выпрабаваць увесь арсэнал мэтодыкі "Sticks and Carotts" ( "бізуна і перніка"). Як гаворыць Ута Цапф, "маё ўражаньне: пернікаў Лукашэнка есьці ня стаў, а ў нас усе бізуны скончыліся".

За год да чарговых прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі Эўропа прадставіла адразу некалькі праектаў новай стратэгіі. На ўзроўні камісара Эўразьвязу Бэніты Фэрэра-Вальднэр было заяўлена пра падтрымку грамадзянскай супольнасьці Беларусі.

Шэраг эўрапейскіх экспэртаў прэзэнтавалі свае ўласныя праграмы. Адзін з дакумэнтаў, які распрацаваў палітычны фонд Бэртэльсмана, называецца "Асноўныя напрамкі агульнаэўрапейскай стратэгіі". Другі - "Праграма падтрымкі палітычнай альтэрнатывы ў Беларусі". Яе аўтар - былы кіраўнік місіі АБСЭ ў Беларусі Ганс-Георг Вік.

Аўтары абодвух дакумэнтаў заяўляюць пра неабходнасьць "непасрэднага і прамога ўплыву" на прэзыдэнцкія выбары ў 2006 годзе. Яны лічаць, што цяперашнія падыходы да Беларусі неэфэктыўныя, а таму Эўразьвяз мусіць скарэктаваць існуючыя правілы фінансаваньня. Размова ідзе пра стварэньне адмысловага фонду для дэмакратычных пераўтварэньняў у Беларусі.

Нямецкі дыплямат Ганс-Георг Вік перакананы: "Чалавек ня можа сам сябе выцягнуць з бруду. Яму патрэбная дапамога, бо туды ён трапіў ня сам, а дзякуючы аўтарытарнаму рэжыму".

У якасьці сумы штогадовай эўрапейскай падтрымкі Ганс-Георг Вік называе лічбу - 14,2 мільёнаў эўра ў год. Прычым, пяць мільёнаў зь іх павінны йсьці на фінансаваньне радыёвяшчаньня зь Літвы, Польшчы альбо Украіны. Яшчэ пяць мільёнаў - на фінансаваньне адмысловых тэлепраграмаў з Расеі.

Як перадае Deutschlandradio, апошні момант ёсьць сам па сабе спрэчным, улічваючы актуальны стан дэмакратыі і свабоды СМІ ў Расеі.

Сацыял-дэмакратка Ута Цапф перакананая, што ў беларускім пытаньні эўрапейцам ня трэба спадзявацца на Расею і Пуціна: "Яны хочуць бачыць у Беларусі ляяльную дзяржаву, а ня тую, якая павернецца ў бок НАТО і ЭЗ".

Deutschlandradio прыводзіць таксама і меркаваньне дэпутаткі Эўрапарлямэнту Элізабэт Шродтэр, якая лічыць, што найбольш праблематычным для Беларусі ёсьць стан апазыцыі: "У параўнаньні з іншымі постсавецкімі краінамі, дзе кіравалі аўтакраты, беларуская апазыцыя слабая, разгуртаваная, а таму не зьяўляецца прывабнай для арыентаваных на перамены людзей", - гаворыць дэпутатка.

Як вынікае з перадачы Deutschlandradio, стратэгічна эўрапейцы зьбіраюцца рабіць стаўку ня толькі на апазыцыйныя партыі, але і на шырокі спэктар сацыяльнай і палітычнай апазыцыі ў Беларусі – моладзь, жаночыя аб’яднаньні, прафсаюзы, прадпрымальнікі, студэнцтва.
Белоруссия

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97.

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая.


Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: