Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Термін следства па справе праваабаронца працягнуты яшчэ на паўгады 10:37, 14/07/2005
Дэпутат Маларытскага райсавета і сябра праваабарончага цэнтру “Вясна” Уладзімір Малей атрымаў чарговае ўведамленне Адзьдзелу дазнаньня УУС Брэсцкага аблвыканкама. Старшы дазнаўца папярэдняга сьледства па крымінальным справам УУС Брэсцкага аблвыканкаму В.Ю. Гарбатоўская інфармуе, што термін следства па крымінальнай справе, распачатай 2 лютага 2005 года ў адносінах да дэпутата Малея па арт. 188 ч.2 КК РБ працягнуты пракуратурай Брэсцкай вобласьці да 6 месяцаў.
Нагадаем, што справа тычыцца распаўсюджваньня депутатам Малеям інфармацыйнага бюлетэня “Наша слова” за № 13, у якім депутат нібыта падае загадзя ілжывыя саромячыя вымыслы аб дзеяньнях старшыні Маларытскага райвыканкама.
Старшыня Брэсцкага абласнога аддзяленьня Праваабарончага цэнтру “Вясна” Уладзімір Вялічкін лічыць, што напярэдадні прэзыдэнцкіх выбараў 2006 году дзеючая ўлада такім чынам намагаецца выключыць з грамадзкага жыцьця найбольш актыўных і ўплывовых прадстаўнікоў апазыцыі на Берасьцейшчыне. Белоруссия