Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Вацлаў Гавэл: «Рана ці позна ў Беларусі адбудуцца перамены» 10:22, 15/07/2005
“Нягледзячы на тое, што сытуацыя ў Беларусі складаная, тут рана ці позна адбудуцца перамены”, - заявіў у інтэрвію аўстрыйскай “Die Presse” былы прэзыдэнт Чэхіі Вацлаў Гавэл. “Час палітычных пераўтварэньняў у посткамуністычных краінах, нават такіх аўтакратычных як Беларусь, ня скончыўся”, - упэўнены Вацлаў Гавэл.
Некалькі тыдняў таму разам са сваімі аднадумцамі і сябрамі ён стварыў арганізацыю падтрымкі Беларусі.
“Мы хочам дапамагчы тым ў Беларусі, хто зацікаўлены ў будаўніцтве свабоднага і лібэральнага грамадзтва. Падтрымка накіраваная ў тым ліку праваабаронцам, чые арганізацыі перасьледуюцца рэжымам Лукашэнкі”, -- гаворыць Вацлаў Гавэл.
Паводле Гавэла, рэвалюцыі ў былых савецкіх рэспубліках кшталту той, якая адбылася ва Ўкраіне, накіраваныя супраць посткамунізму і мафіёзных структураў старой намэнклятуры. “Людзі шукаюць шляхі да аднаўленьня, а таксама альтэрнатыву кіраўніцтву”, - сказаў Вацлаў Гавэл у інтэрвію “Die Presse”, паведамляе «Радыё Свабода». Минск, Белоруссия