Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 1516 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30 31




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Адкрыты лiст да афiцэраў, генералаў, курсантаў, вайскоўцаў запасу, да саюза афiцэраў Беларусi
14:21, 15/07/2005

Цi маглi бы Вы ўдарыць Святлану Завадзкую ў твар? З гэтым пытаннем я звяртаюся да ўсiх, хто адносiць сябе да мужчынскага полу. У чорную для ўзброеных людзей Беларусi пятнiцу 8 лiпеня тэлеэкраны свету паказалi, як на цэнтральным пляцы Мiнска нейкае, прабачце за рэзкi выраз, боўдзiла ў вайсковым мундзiры ўдарыла кулаком дрэсiраванага забойцы ў твар маладую жанчыну! Другi такi ж у форме пхнуў пацярпелую ў плечы наўздагон.

Мы былi сведкамi таго, як адбывалася злачынства, i зазначым — патрэбы ў сiле не было: жанчына не пагражала спакою на вулiцах i жыццю грамадзян, не несла небяспеку людзям. Да таго ж сiлавiкоў, або так званых ахоўнiкаў парадку, толькi ў мундзiрах на пляцы было вялiкае мноства.

Што ж адбылося?

Здалi нервы ахоўнiкаў ладу?

З`явiлiся заахвочваючыя да злачынстваў iнструкцыi “забеспячэння стабiльнасцi”?

Яна ўдарыла?!

Дык чаму яго навучалi? Дзе яго вывучка, дзе рэакцыя прафесiянала, калi ён не здолеў локцем закрыцца ад кволай жаночай рукi з партрэтам мужа, якога яна i ўсе сумленныя грамадзяне шукаюць як ахвяру злачынцаў?

Як афiцэр, я магу сцвярджаць: гэтыя прафесiйныя недавучкi арыентаваны не на абарону парадку, а на знявечанне, на навядзенне страху!

Дзе ў iнтэлектуальна развiтай Беларусi ўдалося адшукаць недавумкаў, здатных быць замбiраванымi на знявечанне i забойствы мiрных грамадзян? Хто дазволiў iм насiць пагоны?

Колькi вас, у пагонах, моўчкi сцерпяць ганьбу вайсковай славы?

Колькi з вас, у пагонах, будуць ушаноўваць тых, хто стаў звяр`ём, ператварае ў кардэбалет ганаровую варту, творыць ганьбы, за якiя ў цывiлiзаванай краiне iмгненна выгналi б з вайсковага асяроддзя?

I лагiчна, што Iрына Халiп не ў стане была стрымацца, каб не даць па мордзе боўдзiлу з пракурорскiмi паўнамоцтвамi, а Юля Чыгiр — з`ездзіць па хамскай храпе ахоўнiка ў пагонах. А што да Святланы Завадскай, дык у напаўшага на яе гора-ваякi не хапiла мужнасцi на большае, чым прыкусiць губу i прыкiнуцца пацярпелым!

Савецкiя афiцэры i генералы, беларускiя грамадзяне i вайскоўцы! Адмяжуйцеся ад “абаронцаў парадку” ў пагонах, якiя не здольны абаранiць свае ўласныя пысы ад зняважаных iх хамствам жанчын. Адмяжуйцеся ад салiдарных з iмi недавумкаў! Станьце на абарону Закону!

Я — як доктар навук, прафесар, заслужаны дзеяч навукi i тэхнiкi, член-карэспандэнт Нацыянальнай Акадэмii навук, лаўрэат мiжнароднай, дзяржаўнай i Савета мiнiстраў СССР прэмiй, удзельнiк савецкiх стратэгiчных навуковых праграм, ганаровы доктар шэрагу замежных унiверсiтэтаў, народны дэпутат СССР, БССР i Беларусi, першы кiраўнiк незалежнай Беларусi i ў рэшце рэшт як афiцэр запасу — палкоўнiк — нагадваю вам, што ў сучасным свеце нiводнае злачынства вайскоўцаў не мiне Трыбуналу. Успомнiце, дзе сёння самыя шустрыя лiзуны Мiлошавiча i Саддама. Дзе сёння “славянскi герой Караджыч”? Дзе абяцаны Славянскi Саюз ад Балкан да Аляскi? Дзе ўкраiнскiя губернатары, якiя пагражалi падзялiць Украiну з дапамогай славянафашыстаў з Расii? З упэўненасцю магу сказаць, што i “героi 8 лiпеня” будуць пакараны — i вельмi хутка.

Успомнiце, што ледзь не ўчора тагачасны ўкраiнскi прэзiдэнт i прэм`ер падрыхтавалi загад “зачысцiць Кiеў” i раздалi патроны 70 тысячам вайскоўцаў. Украiнскiя генералы, афiцэры i шарагоўцы пацвердзiлi свой гонар — не пайшлi на злачынства.

Час “нераскрытых гадамi забойстваў” мiнае. Сусветная супольнасць вырашыла скончыць са злачынствамi пад прыкрыццём дзяржаўных органаў. Ад адказнасцi за злачынствы са зброяй у руках не ўцячэ цяпер нiхто i ў Беларусi.

Як вучоны, я ведаю жудасныя праявы i прыроду замбiравання. Але я ведаю i веру ў сiлу i непераможную моц сям`i, гуманiзму, цывiлiзацыi, дэмакратычных прынцыпаў.

Сапраўдныя мужчыны выбiраюць Гонар, Бацькаўшчыну, Свабоду!

Жыве Беларусь!


Станiслаў ШУШКЕВIЧ,

старшыня Цэнтральнай Рады партыi “Беларуская сацыял-дэмакратычная Грамада”.
Минск, Белоруссия

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: