Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
У вышэйшай вэртыкалі пачалі ўтвараць палітычныя структуры 10:28, 15/07/2005
На гэтым тыдні гурт маладых чыноўнікаў Менаблвыканкаму прыняты ў шэрагі так званага Беларускага рэспубліканскага саюзу моладзі. На ўрачыстай цырымоніі набліжаныя да прэзsдэнцкага атачэньня кіраўнікі называлі БРСМ “пераемнікам камсамолу" і "малодшым братам”.
У сераду, 17 ліпеня, на Меншчыне пачалося жніво. І ў тыя хвіліны, калі вяскоўцы рушылі ў поле, як кажуць, глытаць пыл і аблівацца потам, у Менску чыноўнікі ладзілі ўрачыстасьць на паркеце. У будынку сталічнага аблвыканкаму на Энгельса, 4 першы намесьнік старшыні Леанід Крупец віншаваў сваіх падначаленых з палітычным выбарам.
“Хацелася б, каб тут, у апараце дзяржаўнага кіраваньня аблвыканкаму, вы былі наперадзе, на вастрыні ў правядзеньні ідэяў і дапамагалі нам вырашаць задачы, якія мы ставім перад нашым малодшым братам”.
Пасьля Леаніда Крупца пажадала хуткага кар’ернага росту партыйным маладзёнам ачольніца галоўнага ўпраўленьня арганізацыйна-кадравай працы Сьвятлана Герасімовіч:
“Сёньня вось у аргкадравым упраўленьні тры нашыя галоўныя спэцыялісты ўступілі ў БРСМ. Гэта добры паказчык. Я лічу, што БРСМ – годны пераемнік камсамолу”.
Паводле цырымоніі заручэньня 14 чыноўнікаў Менаблвыканкаму з БРСМ хочацца запытацца: хто ж старэйшы брат, калі вызначаны малодшы і ён абвешчаны пераемнікам камсамолу?
Па меркаваньні лідэра АГП Анатоля Лябедзькі, працэс уцягваньня чыноўнікаў у БРСМ, безумоўна, выхоўвае прыстасаванцаў і кар’ерыстаў. “Між тым апазыцыя можа разьлічваць на новую хвалю дысыдэнтаў”, – паведаміў Анатоль Лябедзька “Радыё Свабода”. “Я ня вельмі перакананы ў тым, што прымус людзей уваходзіць у палітычныя партыі і структуры дасьць станоўчае. У часткі людзей, калі іх прымушаюць да чаго душа не ляжыць, гэта выклікае адваротную рэакцыю. Пры пэўнай сытуацыі, пры пэўным раскладзе сілаў гэта выявіцца. Я не перакананы, што БРСМ той агульнай колькасьцю, пра якую гавораць, гатовы выйсьці па пакліканьні душы на Кастрычніцкі пляц, калі там ня будзе нейкай папсовай музыкі, а будзе толькі адзін Аляксандр Лукашэнка”. Минск, Белоруссия