Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
У фэстывальным Віцебску затрымліваюць апазіцыянераў 14:10, 15/07/2005
Пачынаючы з 4-га Міжнароднага фэстывалю мастацтваў Аляксандар Лукашэнка штогод у дні «Славянскага базару» наведвае Віцебск з рабочым візытам, выступае перад удзельнікамі і гледачамі. Сёньня ён адкрые ўжо 14-ты па ліку фэстываль. І за мінулыя 10 год сцэнар падрыхтоўкі да сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі не зьмяніўся: у горадзе сьпешна наводзяць парадак, а па вуліцах ходзяць узмоцненыя міліцэйскія патрулі і байцы АМОНу.
Такі патруль затрымаў сёньня і распаўсюднікаў незалежнае прэсы Барыса Хамайду і Алеся Мудрычэнку, якія каля Віцебскага аблвыканкаму распаўсюджвалі часопіс “АRCHE”, камэрцыйную газэту “Витебский проспект», а таксама незалежніцкае выданьне «Выбар».
Ня выключана, што затрыманыя будуць знаходзіцца ў пастарунку да вечара, бо каля 18-й гадзіны Аляксандар Лукашэнка ўжо прыбудзе ў Віцебск, каб узяць удзел у адкрыцьці адрэстаўраванага Кіраўскага мосту, а потым адкрыць фэстываль «Славянскі базар», паведаміла “Радыё Свабода”. Минск, Белоруссия