Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
1819 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30 31




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Старшыня рады БНР не прыехала ў Менск з палітычных матываў
13:34, 18/07/2005

16-17 ліпеня ў Менску ў памяшканьні Міжнароднага адукацыйнага цэнтру (IBB), які знаходзіцца ў мікрараёне Паўднёвы Захад, праходзіў IV зьезд згуртаваньня беларусаў сьвету “Бацькаўшчына”. Частка дэлегатаў і гасьцей зьезду з розных прычынаў не прыехала ў Менск. Многіх прадстаўнікоў дыяспары непакояць унутрыпалітычная сытуацыя ў Беларусі, праблемы перасячэньня дзяржаўнае мяжы ды іншыя, зьвязаныя з гэтым прычыны.

“Заходнія дэлегаты, асабліва з Аўстраліі, выказалі непакой наконт сваёй бясьпекі, што могуць быць некаторыя рэпрэсіі, таму яны і не прыедуць. Некаторыя выказваюць незадаволенасьць тым, што ёсьць такія фінансава-мытныя пытаньні на мяжы, якія таксама іх непакояць. Не прыедзе і старшыня рады БНР Івонка Сурвілла — з палітычных матываў”, -- паведаміў “Радыё Свабода” напапярэдні з’езду кіраўнік згуртаваньня беларусаў сьвету “Бацькаўшчына” прафэсар Анатоль Грыцкевіч.

Аднак бальшыня дэлегатаў, а гэта 189 асобаў з 23 замежных краінаў, пацьвердзілі свой намер узяць удзел у працы зьезду. Прыехалі чальцы “Бацькаўшчыны” з Польшчы, Украіны, Літвы, Аўстрыі, іншых эўрапейскіх краінаў, а таксама даволі прадстаўнічая група са Злучаных Штатаў Амэрыкі. Дарэчы, у аднаго зь іх, доктара гісторыі Янкі Запрудніка, узьніклі праблемы з рэгістрацыяй тут, як таго патрабуе цяперашняе беларускае заканадаўства. Патраціўшы цэлы тыдзень на спробы зарэгістравацца, спадар Запруднік нарэшце патрапіў у адпаведны кабінэт, але там у яго забралі пашпарт на чатыры дні. А знаходжаньне замежных грамадзянаў бяз пашпарту на тэрыторыі Беларусі забараняецца.

Што ж да месца правядзеньня зьезду, то, як вядома, без тлумачэньня прычынаў адміністрацыі ўсіх буйных заляў у цэнтры сталіцы адмовілі “Бацькаўшчыне”, і яго праводзілі ў Міжнародным адукацыйным цэнтры (IBB).
Минск, Белоруссия

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: