Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 2021 22 23 24
25 26 27 28 29 30 31




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



25 гадоў «Салiдарнасцi»
14:41, 20/07/2005

Сёлета спаўняецца дваццаць пяць гадоў польскай «Салiдарнасцi» — незалежнаму прафсаюзнаму руху, якi паклаў пачатакрэвалюцыйным пераўтварэнням не толькi ў Польшчы, але i ва ўсёй Усходняй Еўропе.

Нарадзiлася “Салiдарнасць” у вераснi 1980 года. Але моцным штуршком для яе арганiзацыi сталi падзеi 1 лiпеня таго года. Тады ўрад Польшчы рэзка павысiў цэны на прадукты. Гэта выклiкала масавыя пратэсты грамадзян. Першая забастоўка ўзнiкла ў той жа дзень, 1 лiпеня, на машынабудаўнiчым заводзе ў Мелеце. Як толькi рабочыя наведалi заводскую сталоўку i ўбачылi, як падскочылi цэны на абед, дык адразу ж аб`явiлi забастоўку. Работу спынiлi металургi ў Познанi, iншых месцах. Пратэсты ахапiлi ўсю краiну.

Першы лiдэр “Салiдарнасцi” Лех Валенса пазней зазначыў, што павышэнне цэн 1 лiпеня стала апошняй кропляй, якая перапоўнiла чашу цярпення рабочых. У тыя днi i пачаў фармiравацца незалежны прафсаюз “Салiдарнасць”.

Лех Валенса з самага пачатку ўвайшоў у члены страйкама i заняў узважаную пазiцыю. Калi аднойчы актывiсты падбухторвалi рабочых да радыкальных дзеянняў, ён узлез на тэлефонную будку i заклiкаў да разважлiвасцi i спакою. У той час, каб зняць напружанасць у грамадстве, урадаўцы выехалi ў вытворчыя калектывы. У Гданьск прыбыў вiцэ-прэм`ер Мечыслаў Ягельскi. Рабочыя вылучылi Валенсу весцi з iм перамовы. Ён праявiў сапраўдны талент перамоўшчыка. Дамову з урадам ён падпiсваў сувенiрнай ручкай, падоранай яму Папам Рымскiм Паўлам II. Цяпер электрык стаў вядомы ўсёй Польшчы. Ён узначалiў рух “Салiдарнасць”, у якi ўлiлося каля 10 мiльёнаў чалавек, i стаў фактычна нефармальным лiдэрам краiны. Да яго пацягнулiся iнтэлiгенты, прыехаў рэдактар часопiса Тадэвуш Мазавецкi, прафесар Бранiслаў Герэмек... Пад iх уплывам рух развiваўся пад лозунгам мiрных пераўтварэнняў.

Урад Польшчы i Крэмль былi моцна напужаны такiм паваротам падзей. У снежнi 1981 года ў Польшчы ўводзiцца ваеннае становiшча. Былi iнтэрнiраваны вядучыя кiраўнiкi апазiцыi, у тым лiку i лiдэр “Салiдарнасцi” Лех Валенса. Нягледзячы на гэта незадаволенасць грамадства нарастала, i ўрад вымушаны быў трохi саступiць, пачаць палавiнчатыя рэформы. Пазней, у 1988 годзе, кiраўнiцтва Польшчы вымушана было пачаць перамовы з апазiцыяй. У лютым 1989 года ўпершыню ў гiсторыi Польшчы i ўпершыню ў гiсторыi дзяржаў савецкага блоку за “круглы стол” селi прадстаўнiкi ўрада i дэмакратычнай апазiцыi. На iм узгаднiлi прынцыпы ўдзелу апазiцыi ва ўладных структурах. Гэта па сутнасцi быў пачатак бяскроўнай рэвалюцыi.

У чэрвенi 1989 года адбылiся выбары ў парламент з удзелам апазiцыi. Камунiстычнай партыi была гарантавана большасць месцаў у парламенце. Тым не менш яны скончылiся вялiкiм поспехам “Салiдарнасцi”. Камунiсты спрабавалi захаваць уладу, але iх стаўленiк так i не змог сфармiраваць урад. Бо “вялiкi электрык” праявiў блiскучае палiтычнае ўменне. Ён змог раскалоць блок камунiстаў з сялянамi i прапанаваў сваiх кандыдатаў на пасаду прэм`ер-мiнiстра. Кiраўнiку дзяржавы генералу Ярузельскаму нiчога не заставалася, як выбраць некага з прапанаваных кандыдатур. Ён спынiўся на Мазавецкiм, якi i стаў кiраўнiком урада, запрасiўшы ў яго членаў “Салiдарнасцi”.

Новы ўрад пачаў маштабныя рэформы. Яны пачалiся з 1990 года. Iх аўтарам стаў буйны эканамiст Лешэк Бальцэровiч. Ставiлася мэта — пазбавiцца ад гiперiнфляцыi, лiбералiзаваць эканомiку, разгарнуць прыватызацыю. Пад нацiскам эканамiчных рэформаў рухнула камунiстычная палiтычная сiстэма — была распушчана кампартыя. На змену ёй прыйшла шматпартыйнасць.

У 1990 годзе адбылiся прэзiдэнцкiя выбары. Перамогу на iх атрымаў лiдэр “Салiдарнасцi” Лех Валенса, i Польшча ўзяла курс на паглыбленне рэформ i iнтэграцыю ў Еўропу.

Лех Валенса стаў сiмвалам польскага супрацiўлення камунiзму i абнаўлення краiны. I гэта невыпадкова. Ён быў такiм жа, як i яны: веруючы католiк, добры сем`янiн, бацька чатырох сыноў i чатырох дачок. Служыў у армii, скончыў службу ў чыне капрала. Ён любiў паўтараць: “Я ўсяго толькi капрал”. Доўгiя гады працаваў электрыкам на суднаверфi. Быў звольнены за арганiзацыю забастоўкi. Але, перамахнуўшы праз плот, вярнуўся да рабочых, каб зноў узняць iх на барацьбу.

Ён не проста ўзначалiў прафсаюз “Салiдарнасць”, але i стаў яго прызнаным лiдэрам, яго “тварам”. Яркi аратар, чалавек з моцным характарам, якi не зламаўся нi пад нацiскам камунiстычных сiл, нi пад цяжарам папулярнасцi. Дзякуючы яго настойлiвасцi i асабiстаму прыкладу прафсаюз прыцягваў новыя сiлы. Да яго хiнулiся талковыя спецыялiсты i людзi, якiя душой хварэлi за краiну. Адным з такiх быў Яцэк Куронь, вядомы дысiдэнт, якi тры гады правёў у турме. Ён стаў саветнiкам лiдэра “Салiдарнасцi”, дапамагаў Валенсу весцi перамовы з уладамi. У першым посткамунiстычным урадзе заняў пост мiнiстра працы. У той час, як многiя былыя члены “Салiдарнасцi” праяўлялi цiкавасць да новых офiсаў i дарагiх касцюмаў, Куронь хадзiў у сваёй джынсавай куртцы i актыўна займаўся дапамогай беспрацоўным. Пазней Лех Валенса скажа: “Без Яцэка ў нас нiчога не атрымалася б”.

Дарэчы, такiм свойскiм чалавекам Валенса i застаўся. У адзiн час узяў ды пазбавiўся вусоў. Тых самых, знакамiтых, якiя надавалi яму асаблiвы шарм. Цiкава, што нават будучы прэзiдэнтам, ён асаблiва не чапаў iх, толькi зрэдку падразаў. Адна амерыканская кампанiя абяцала яму мiльён долараў, калi ён збрые свае вусы. Валенса адмовiўся. I раптам пазбавiўся. Патлумачыў гэта так: “Мне захацелася чаго-небудзь новенькага, вось i пазбавiўся iх, але калi потым з жонкай пры-гледзелiся, дык зразумелi, што гэта была не вельмi добрая iдэя”.

Такiм ён i падабаецца людзям. I яны не забываюць яго. Не так даўно аэрапорту Гданьска было прысвоена яго iмя. На ўрачыстасцях Лех Валенса заявiў, што такiм рашэннем узрадаваны i здзiўлены. “Калi я пачуў аб гэтым, дык спытаў сябе: цi павiнен я спачатку памерцi?” — саркастычна заўважыў пры гэтым.

Нобелеўская прэмiя 1983 года i перамога на прэзiдэнцкiх выбарах у 1990 годзе сталi асноўнымi вяршынямi палiтычнага шляху электрыка.

Менавiта дзякуючы яму i прафсаюзу “Салiдарнасць” у Польшчы пачалiся важныя рэформы i яна ўспрымаецца ў свеце як краiна поспеху, а яе пераўтварэннi падаюцца спецыялiстамi як эталон для iншых.

Вопыт “Салiдарнасцi” сведчыць, што толькi масавая пад-трымка працоўнымi таго цi iншага руху прыводзiць да поспеху. А яна, падтрымка, заваёўваецца здольнымi i яркiмi лiдэрамi.

Iван Макаловiч, «Народная воля»
Минск, Белоруссия

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: