Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 2021 22 23 24
25 26 27 28 29 30 31




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Рыгора Барадуліна вылучаюць на атрыманьне Нобелеўскай прэміі
10:50, 20/07/2005

Шэраг духоўных асобаў, пісьменьнікаў, мастацтвазнаўцаў абвясьцілі пра намер вылучыць на атрыманьне Нобэлеўскай прэміі ў галіне літаратуры кнігу паэзіі Рыгора Барадуліна “Ксты”. У гісторыі Беларусі раней быў адзін падобны досьвед: на самую прэстыжную міжнародную прэмію быў вылучаны Васіль Быкаў.

Пра сур’ёзнасьць намераў ініцыятараў сьведчыць стварэньне адмысловага камітэту ў вылучэньні кнігі паэзіі “Ксты” на Нобэлеўскую прэмію. Кіраўніком камітэту абраны паэт Уладзімер Някляеў, сакратаром – кандыдат філялягічных навук, укладальніца і рэдактарка кнігі “Ксты” Ала Сакалоўская.

Ала Сакалоўская паведаміла, што думка пра гэта ўзьнікла адразу ж пасьля прэзэнтацыі кнігі ў Чырвоным касьцёле 23 чэрвеня. І сярод найбольш актыўных прыхільнікаў такой ідэі быў ксёндз Уладзіслаў Завальнюк.

У зборнік “Ксты” увайшлі новыя і ранейшыя вершы Барадуліна духоўнага, філязофскага зьместу. Сабраныя разам, яны ўтвараюць паэтычныя цыклі, кожны зь якіх чытаецца як асобная невялічкая паэма.
Минск, Белоруссия

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97.

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая.


Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: