Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 2021 22 23 24
25 26 27 28 29 30 31




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Амэрыканскі прафэсар сёньня ўвечары пакідае Беларусь
14:32, 20/07/2005

Амэрыканскі прафэсар Тэры Бэш, які два гады працаваў у Беларускім дзяржаўным унівэрсытэце, мусіць 20 ліпеня пакінуць тэрыторыю Беларусі. Беларускія ўлады адмовіліся працягваць яму візу. Тэры Бэш гаворыць, што ўжо даўно пачаў адчуваць увагу спэцслужбаў да сваёй пэрсоны і лічыць сваё выдаленьне зь Беларусі палітычна матываваным.

Тэры Бэш разам са сваімі дочкамі 10 і 13 гадоў выяжджае зь Беларусі ў Вільню. Ён спадзяецца, што на менскі вакзал яго прыйдуць праводзіць студэнты і выкладчыкі Белдзяржунівэрсытэту, зь якімі ён разам працаваў. Прафэсар не выключае, што будуць там прысутнічаць і прадстаўнікі спэцслужбаў, бо паводле спадара Бэша ён адчувае іх увагу цягам апошніх 72 гадзінаў.

Амэрыканскі прафэсар вельмі шкадуе, што пакідае Беларусь і сваіх мясцовых сяброў, але спадзяецца некалі вярнуцца. Тэры Бэш гаворыць, што да канца лета разам з дочкамі будзе адпачываць у Літве, а з восені пачне рэалізоўваць свае навучальныя праграмы ў адной з краінаў Заходняй Эўропы, паведамляе «Радыё Свабода».

Замежныя грамадзяне, выдаленыя зь Беларусі паводле палітычных матываў

1995 – лідэр польскай «Салідарнасьці» Марыюш Кшаклеўскі

1996 – група актывістаў украінскай арганізацыі УНА-УНСО

1997 – карэспандэнт НТВ Аляксандар Ступнікаў

1997 – кіраўнік Беларускага аддзяленьня Фонда Сораса Пітэр Бэрн

2001 – першы сакратар амбасады ЗША Серж Аляксандраў

2001 – Робэрт Філдынг, супрацоўнік Цэнтру салідарнасьці Амэрыканскай федэрацыі працы – Кангрэсу прамысловых прафсаюзаў

2001 – супрацоўнік Беларускага цэнтру чэскага гуманітарнага фонду «Людзі ў бядзе» Міхал Плавец

2002 – лідэр СПС Барыс Нямцоў

2003– сябры крыла “Маладыя сацыялісты” СДП Нямеччыны Ян Буш і Штэфан Кэмэрлінг

2003 – дарадца віцэ-прэм’ера Польшчы Катажына Матушэўская

2003 год – карэспандэнт НТВ Павал Селін

2004 – брытанскі вучоны Алан Флаўэрс

2004 – украінскі журналіст Міхаіл Падаляк

2004 – ваенны аташэ польскай амбасады Казімеж Віташчык

2005 – пяцёра актывістаў украінскай моладзевай арганізацыі «Нацыянальны альянс»

2005 – чэскі дыплямат Павал Кжываглаў

2005 – польскія дыпляматы Марэк Буцька і Анджэй Бучак
Минск, Белоруссия

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: