Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Міхаіл Саакашвілі: «Беларусь – наступная» 10:36, 20/07/2005
Прэзыдэнт Грузіі Міхаіл Саакашвілі выказаў упэўненасьць, што Беларусь стане наступнай краінай, у якой выбухне рэвалюцыя супраць аўтарытарных уладаў. Гэтую думку грузінскі лідэр выказаў падчас свайго візыту ў Італіі ў інтэрвію мясцоваму тэлеканалу RAINEWS 24.
У сваім інтэрвію, якое італьянская тэлевізія будзе трансьляваць у сераду 20 ліпеня, прэзыдэнт Грузіі ў прыватнасьці адзначыў: “Наступная рэвалюцыя адбудзецца ў Беларусі. Аднак там можна чакаць і крывавых рэпрэсіяў”.
Як паведамляюць італьянскія мэдыі і Польскае агенцтва прэсы (PAP), Міхаіл Саакашвілі сказаў таксама, што ў Грузію ўвесь час прыяжджаюць дзеячы беларускай апазыцыі. Минск, Белоруссия