Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Праверка скаргі Святланы Завадзкай на дзеяньні амонаўца не завершаная 10:47, 20/07/2005
Пракуратура Цэнтральнага раёну Менску яшчэ не завяршыла праверку скаргі Сьвятланы Завадзкай на дзеяньні менскага АМОНу. Пра гэта “Радыё Свабода” паведаміў пракурор Цэнтральнага раёну Менску Аляксандар Хадатовіч. Больш ніякіх падрабязнасьцяў пракурор не паведаміў.
Сьледчы Дзьмітры Лугін, які вядзе праверку, таксама адмовіўся паведамляць падрабязнасьці праверкі. У пракуратуры лічаць, што тэрмінаў праверкі скаргі не парушаюць.
Жонка зьніклага апэратара ОРТ Зьмітра Завадзкага паскардзілася на амонаўца, які ўдарыў яе ў твар падчас разгону акцыі напаміну пра лёс яе зьніклага мужа. Заяву яна аднесла ў пракуратуру Менску 8 ліпеня і разьлічвала не тое, што ў вызначаны законам тэрмін атрымае адказ. Закон дае на разгляд такіх скаргаў 10 дзён, працяг тэрміну дазволены толькі з сур’ёзных прычынаў.
Ці вядзецца ў міліцыі службовая праверка дзеяньняў амонаўца, які ўдарыў Сьвятлану Завадзкую, не паведамляюць. Дагэтуль не назвалі і прозьвішча гэтага чалавека. Минск, Белоруссия