Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 2021 22 23 24
25 26 27 28 29 30 31




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



У Беларусі хаваецца былы губэрнатара Кіеўскай вобласьці
11:18, 20/07/2005

Былы губэрнатар Кіеўскай вобласьці Анатоль Засуха, паводле інфармацыі ўкраінскага міністра ўнутраных справаў, перасёк беларускую мяжу і знаходзіцца цяпер у Беларусі. Нацыянальнае цэнтральнае бюро Інтэрполу ва Ўкраіне яшчэ 12 ліпеня аб’явіла Анатоля Засуху ў міжнародны і міждзяржаўны вышук. Ён фігуруе ў дзьвюх крымінальных справах і хаваецца ад сьледзтва. Былы губэрнатар падазраецца ў эканамічных злачынствах, абвінавачваецца, між іншым, ва злоўжываньні службовым становішчам і службовым падлогу.

Міністар унутраных справаў Украіны Юры Луцэнка заявіў, што Анатоль Засуха перасёк мяжу зь Беларусьсю ў Валынскай вобласьці. Ён схаваўся адразу пасьля завядзеньня супраць яго крымінальнай справы. Паводле ўкраінскага міністра, хутчэй за ўсё, з тэрыторыі Беларусі былы губэрнатар Засуха скіруецца ў Маскву, дзе зьбіраецца своеасаблівы “ценявы” ўрад з былых высокапастаўленых чыноўнікаў.

Тым часам у дзяржаўным камітэце памежных войскаў Беларусі цьвердзяць, што ня маюць ніякай інфармацыі пра перасячэньне мяжы экс-губэрнатарам.

Беларусь, якая ня мае паўнавартаснай мяжы з Расеяй, часам выкарыстоўваецца злачынцамі, якія ўцякаюць ад сьледзтва. У Менску хаваўся адзін з галоўных падазраваных у забойстве амэрыканскага журналіста, галоўнага рэдактара расейскай вэрсіі часопісу “Forbes” Пола Хлебнікава. Тады ж беларускія спэцслужбы затрымалі майстра спорту па вольнай барацьбе Валіда Агаева, якога аб’явіла ў вышук генпракуратура Расеі.
Минск, Белоруссия

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: