Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 2122 23 24
25 26 27 28 29 30 31




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



МЗС Польшчы: Высылка польскага дыплямата ўскладніць працэс выдачы візаў беларусам
10:44, 21/07/2005

Міністэрства замежных справаў (МЗС) Польшчы распаўсюдзіла сёньня афіцыйную заяву ў сувязі з прызнаньнем беларускімі ўладамі пэрсонай нон грата кіраўніка консульскага аддзелу польскай амбасады ў Менску Анджэя Бучака. У заяве, сярод іншага, гаворыцца, што выдаленьне польскага дыплямата ўскладніць працэс выдачы польскіх візаў беларускім грамадзянам.

У заяве гаворыцца, што МЗС Польшчы нэгатыўна ацэньвае захады, якія апошнім часам робяць беларускія ўлады супраць Польшчы і польскай грамады ў Беларусі і асабліва апошняе рашэньне Менску аб выдаленьні кіраўніка консульскага аддзелу польскай амбасады ў Менску Анджэя Бучака.

“Гэтае рашэньне сьведчыць аб тым, што прапановы польскага боку, якія нядаўна былі прадстаўленыя ў Менскі і палягаюць у тым, каб разам знайсьці выхад з сытуацыі, якая склалася ў двухбаковых дачыненьнях у выніку рэпрэсіяў супраць Саюзу палякаў Беларусі, адкінутыя.... Міністэрства інфармуе, што зробіць адпаведныя захады, кіруючыся міжнароднымі нормамі, якія выкарыстоўваюцца ў падобных выпадках”, – адзначаецца ў заяве польскага МЗС.

Далей польскае зьнешнепалітычнае ведамства падкрэсьлівае, што тлумачэньне беларускім бокам выдаленьня Анджэя Бучака, як кроку ў адказ на выдаленьне беларускага дыплямата Максіма Рыжанкова, гэта “цынічная маніпуляцыя”.

“МЗС нагадвае, што рашэньне аб выдаленьні спадара Рыжанкова было вымушаным, бо раней беларускія ўлады выдалілі дарадцу польскай амбасады ў Менску Марэка Буцька. Варта прыгадаць, што выпадак, на які спасылаецца беларускі бок, а менавіта ранейшы выезд з Польшчы ў межах паразуменьня паміж адпаведнымі службамі абедзьвюх краінаў афіцыйнага прадстаўніка КГБ Беларусі спадара Г. Катовіча, які займаўся дзейнасьцю, якая не адпавядала ягонаму статусу, не павінна брацца пад увагу ў адпаведнасьці зь міжнароднай практыкай”, – гаворыцца ў заяве.

МЗС Польшчы падкрэсьлівае, што рашэньне беларускіх уладаў аб выдаленьні Анджэя Бучака будзе мець некарысныя наступствы перадусім для грамадзянаў Беларусі, бо “ускладніць вырашэньне фармальных пытаньняў, зьвязаных з падарожжамі ў Польшчу”.

“Адкліканьне кіраўніка консульскага аддзелу ня можа не паўплываць на спраўнасьць візавага абслугоўваньня і спрашчэньне падарожжаў у Польшчу”, – падкрэсьлівае польскі МЗС.

Зьнешнепалітычнае ведамства Польшчы адзначае, што зробіць, паводле прынцыпу ўзаемнасьці, адпаведныя захады, дбаючы, аднак, пра тое, каб абмежаваньні, выкліканыя дзеяньнямі беларускіх уладаў, не паўплывалі на кантакты паміж польскім і беларускім грамадзтвамі.

Польскі МЗС падкрэсьлівае таксама, што ўрад Польшчы ў сваёй палітыцы што да прадстаўнікоў беларускай меншасьці ў гэтай краіне і надалей будзе кіравацца прынцыпамі, вызначанымі ў адпаведных дакумэнтах і практыцы ААН, Рады Эўропы і АБСЭ.
Минск, Белоруссия

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: