Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 2223 24
25 26 27 28 29 30 31




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Ля Берасьця пабудавалі радыяцыйны могільнік
10:54, 22/07/2005

У найбліжэйшыя дні дзяржаўная камісія мае намер канчаткова прыняць у эксплюатацыю могільнік у ваколіцах вёскі Струга Маларыцкага раёну, дзе будуць захоўвацца радыяцыйныя адкіды. Будаўніцтва могільніку ажыцьцяўлялася насуперак жаданьню мясцовых жыхароў і тых берасьцейцаў, што маюць побач з узьведзеным аб’ектам свае лецішчы. Летась у навакольных вёсках зьбіраліся подпісы за тое, каб правесьці з гэтай нагоды мясцовы рэфэрэндум. Паводле меркаваньня людзей, могільнік істона пагоршыць экалягічную сытуацыю ў гэтых мясьцінах. Акцыі праводзіліся актывістамі руху “Зубр”, іншымі дэмакратычнымі арганізацыямі.

Аднак улады Маларыцкага раёну перашкаджалі правядзенью арганізацыйных сходаў і пачалі ціск на тых, хто выступаў з ініцыятывай правядзеньня рэфэрэндуму. Як вынік, могільнік быў пабудаваны, і сюды ўжо перавезьлі адпрацаваную ўранавую руду, што засталася ў Берасьці, калі там у час СССР перагружалі радыяцыйныя адкіды, завезеныя з атамных электрастанцыяў Усходняй Эўропы.

Паводле афіцыйных зьвестак, будаўніцтва могільніку ды іншыя працы, зьвязаныя з захаваньнем небясьпечных рэчываў, каштавалі прыблізна 3 мільярды рублёў. Цяпер улады Берасьця разглядаюць магчымасьць узьвядзеньня шматпавярховых жылых будынкаў на месцы ў цэнтры гораду, адкуль цягам апошняга году вывозілі забруджаную радыяцыяй зямлю, паведамляе «Радыё Свабода».
Минск, Белоруссия

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: Беломортранс: автоперевозки грузов по России
Беломортранс: перевозки грузов по России