Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 2223 24
25 26 27 28 29 30 31




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



«Дыктатар зь літасьці Масквы?»
10:32, 22/07/2005

Праўдападобна, што пасьля перамогі каляровых рэвалюцыяў на постсавецкай прасторы расейскі лідэр Уладзімер Пуцін дазволіў сабе забыцца пра колішнюю нелюбоў да беларускага калегі, – так камэнтуюць сустрэчу расейскага і беларускага кіраўнікоў аўстрыйскія назіральнікі. Некаторыя выказваюць меркаваньні адносна зьбліжэньня інтарэсаў абодвух лідэраў. Аўстрыйскія мэдыі таксама ўзгадваюць пра тое, што 11 гадоў таму Лукашэнка заняў пасаду прэзыдэнта Беларусі, паведамляе “Радыё Свабода”.

У сваім сюжэце "Імпэрыя Лукашэнкі" журналісты аўстрыйскай тэлерадыёкампаніі "ORF" ставяць пытаньне: ці ня зь лістасьці Масквы кіруе Беларусьсю гэты чалавек? "Пяшчотная кветка той незалежнасьці, якая прыйшла ў Беларусь пасьля развалу СССР, завяла, – гаворыцца ў сюжэце. – Паводле аўтараў рэпартажу, тэрмін "дэмакратыя" ўспрымаецца ў гэтай краіне як незразумелае замежнае слова. Абыход Лукашэнкі з апазыцыяй шмат у чым нагадвае савецкае мінулае. У выніку леташніх парлямэнцкіх выбараў ніводнаму з дэмакратаў не ўдалося трапіць ў органы заканадаўчай улады. Сам жа Лукашэнка, дзякуючы ініцыяванаму рэфэрэндуму, змог знайсьці шляхі да зьмены ў Канстытуцыі і да патэнцыйнага працягу свайго паўнаўладзьдзя.

Паводле аўстрыйскага каналу "ОRF", Масква санкцыявала Лукашэнку ягонае далейшае кіраваньне краінай. У перадачы прыводзяцца меркаваньні апанэнтаў рэжыму, якія называюць Лукашэнку “пуцінскім лёкаем”. Толькі "старэйшы брат" можа адчуваць у Беларусі трывалую глебу пад нагамі. Што да Пуціна, то ў дачыненьні да Лукашэнкі той можа дазволіць сабе любую грубасьць, “Лукашэнка ж ва ўсім падпарадкоўваецца яму і за ўсё яму ўдзячны”.

Аляксандар Лукашэнка імкнецца задушыць нават любы прывід каляровай рэвалюцыі: “Гэтак званую прафіляктыку супраць палітычных зьменаў ён вядзе на ўсіх франтах і з дапамогай самых розных сродкаў. Супраць дэманстрантаў рэжым выкарыстоўвае дубінкі. За праціўнікамі апазыцыі сочаць прадстаўнікі кампэтэнтных структураў. Свабодная прэса амаль поўнасьцю зьнішчаная. Дзейнасьць няўрадавых арганізацыяў і апазыцыйных партыяў рэзка абмяжоўваецца – ім інкрымінуецца атрыманьне заходніх грошай на тое, каб зрынуць Лукашэнку”, – передае аўстрыйскі канал ORF.
Минск, Белоруссия

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: Беломортранс: автомобильные перевозки грузов
Летние и зимние шины Michelin - комфорт и безопасность!