Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 2223 24
25 26 27 28 29 30 31




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Старшыню Саюзу палякаў папярэдзіла пракуратура
10:33, 22/07/2005

21 ліпеня ў 18.30 у Саюзу палякаў прыбыў міліцыянт, які сказаў, што мае даставіць старшыню Саюзу палякаў Анжаліку Борыс у Ленінскую раённую пракуратуру Горадні. Яна адмовілася ехаць у пракуратуру пасьля заканчэньня працоўнага дня. Пасьля гэтага ў СПБ прыбыў прадстаўнік пракуратуры, які паказаў спадарыні Борыс афіцыйнае папярэджаньне аб недапушчальнасьці стварэньня перашкодаў для скліканьня Галоўнага праўленьня СПБ у старым складзе (абраным на пазамінулым — 5-м зьезьдзе СПБ), каб яно, у сваю чаргу, склікала паўторны — 6-ы зьезд Саюзу.

Супрацоўнік пракуратуры, пазнаёміўшы А.Борыс з папярэджаньнем, не пакінуў самога дакумэнту, сказаўшы, што ў пракуратуры існуе такая завядзёнка. У паперы зазначана, што за невыкананьне папярэджаньня А.Борыс “будзе адказваць паводле заканадаўства”.

У Саюзе палякаў расцэньваюць гэта як спробу ціску на Анжаліку Борыс і зазначаюць, што паводле Статуту СПБ паўнамоцтвы на скліканьне зьезду мае Галоўная рада, а не Галоўнае праўленьне Саюзу.

12 траўня Міністэрства юстыцыі РБ прызнала несапраўднымі вынікі 6-га зьезду СПБ, на якім было абрана новае кіраўніцтва на чале з А.Борыс. Мінюст працягвае лічыць легітымным былога кіраўніка Саюзу Тадэвуша Кручкоўскага і абавязвае яго паўторна склікаць 6-ы зьезд СПБ. Гэтае рашэньне выклікала абвастрэньне адносінаў паміж Беларусьсю і Польшчай.
Минск, Белоруссия

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: