Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
2526 27 28 29 30 31




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Джордж Буш заявіў пра падтрымку дэмакратычных сілаў Беларусі
13:17, 25/07/2005

Прэзыдэнт Злучаных Штатаў Амерыкі Джордж Буш ўхваляе і падтрымлівае працэс аб’яднаньня беларускіх дэмакратычных сіл. Пра гэта прэзыдэнт ЗША заявіў у нефармальнай сустрэчы з намесьнікам старшыні Партыі БНФ Аляксеем Янукевічам 19 ліпеня ў Белым доме, у Вашынгтоне.

“Гэта была сустрэча партыйных лідэраў Міжнароднага дэмакратычнага зьвязу. Гэта арганізацыя аб`ядноўвае правыя партыі ва ўсім сьвеце. Кожны год адбываюцца такія сустрэчы лідэраў. Гэтым разам яна была арганізаваная ў Вашынгтоне. Прымаючым бокам была дэмакратычная партыя ЗША. Старшынём гэтай арганізацыі зьяўляецца Джон Хаўэр – прэм`ер-міністар Аўстраліі. Удзел брала каля 200 чалавек. Гэтым разам сярод іх было досыць шмат прэм`ер-міністраў, а таксама кіраўнікі партыяў, якія ў бліжэйшы час маюць магчымасьць стаць кіруючымі ў сваіх краінах, як, напрыклад, Хрысьціянска-дэмакратычная партыя Нямеччыны.

На другі дзень быў круглы стол у Белым доме, які вёў Джордж Буш. Гаварылася пра мэты арганізацыі, пра яе найбліжэйшыя пляны. Фактычна Беларусь была важнай тэмай размовы, якая гучала нават у першую чаргу”,
-- расказаў “Радыё Свабода” намесьнік старшыні Партыі БНФ Аляксей Янукевіч, які браў удзел у сустрэчы партыйных лідэраў Міжнароднага дэмакратычнага зьвязу ў Вашынгтоне.

Фото svaboda.org
Минск, Белоруссия

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97.

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая.


Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: