Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Аляксандр Квасьнеўскі: «Не паддавацца на правакацыі беларускага боку» 16:20, 25/07/2005
Прэзыдэнт Польшчы Аляксандар Квасьнеўскі ў інтэрвію польскаму радыё заявіў, што “Польшча ня можа паддацца на правакацыі з боку беларускіх уладаў”. Такім чынам польскі прэзыдэнт пракамэнтаваў учорашні паказ на БТ фільму пра шпіёнскую дзейнасьць польскай амбасады ў Менску. Паводле Квасьнеўскага, у дачыненьнях зь Беларусьсю Польшча павінна паступаць рашуча, але адначасова спакойна і цярпліва.
“Беларусь чакае нэрвовых рухаў з нашага боку, але мы ня можам дазволіць сабе ўцягнуцца ў авантурныя кампаніі зь яе боку”, - заявіў Квасьнесўкі.
Як паведамляе «Радыё Свабода», польскі прэзыдэнт падкрэсьліў, што Варшава і надалей будзе падтрымліваць Саюз палякаў і “дэмакратычныя ініцыятывы беларусаў”. Минск, Белоруссия