Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Польшча можа зачыніць амбасаду ў Беларусі 15:42, 26/07/2005
Сьпікер польскага Сэйму, былы міністар замежных справаў Польшчы Ўладзімеж Цімашэвіч назваў цяперашнюю польска-беларускую сытуацыю "фатальнай" і не выключае, што інтарэсы Польшчы ў Беларусі будзе прадстаўляць амбасада трэцяй краіны. У інтэрвію польскаму радыё, на пытаньне ці гэта магчыма, Цімашвіч заявіў наступнае: “Я б не выключаў такога сцэнару, бо тое, што робіцца гэта абсурд. У гэтым цалкам вінаваты беларускі бок, які абвінаваціў нашых дыпляматаў у шпіёнскай дзейнасьці... Гэты канфлікт, у разуменьні прэзыдэнта Лукашэнкі, як мне здаецца, з аднаго боку мусіць адцягваць увагу ад сапраўдных праблемаў Беларусі, мабілізоўваць грамадзтва супраць, так бы мовіць, “зьнешняга ворага”, а гэта, як мне здаецца, сьведчаньне вялікага страху перад тым, каб у Беларусі не паўтарыўся ўкраінскі варыянт”.
Як паведамляе “Радыё Свабода”, Уладзімеж Цімашэвіч назваў цяперашнюю сытуацыю “фатальнай”, заявіўшы, што так не павінна быць у дачыненьнях паміж суседзямі. Сьпікер Сэйму нагадаў, што Варшава ўвесь час спрабавала быць “адвакатам” беларускіх справаў у Эўропе.
“Цягам апошніх гадоў Польшча была, нярэдка апошнім абаронцам Беларусі. Ня ў тым сэнсе, што мы баранілі гэты непрымальны палітычны рэжым, але, напрыклад, каб ня ўводзіць эканамічныя санкцыі супраць Беларусі, каб не цярпелі людзі. Як сусед, мы намагаліся паказаць максымум разуменьня. А ў выніку гэты рэжым адплачвае нам ў такі спосаб, як мы цяпер бачым”, -- паведаміў міністр.
На пытаньне, ці ў тым, што адбываецца цяпер, вінаваты менавіта Лукашэнка, Уладзімеж Цімашэвіч адказаў:
“Пераважна так. Але хто за гэтым стаіць -- вельмі цяжка адназначна сказаць. Мы ведаем, што ў атачэньні Лукашэнкі ідзе барацьба за доступ да ўлады ў тым ліку і сярод людзей, зьвязаных са спэцслужбамі. Там ёсьць розныя групоўкі, некаторыя зь іх, я б сказаў, бліжэй супрацоўнічаюць са службамі іншага вялікага суседа. Тут нельга выключыць інтрыгаў з удзелам зьнешняга фактару”, -- заявіў у інтэрвію польскаму радыё сьпікер Сэйму, былы міністар замежных справаў Польшчы Уладзімеж Цімашэвіч. Минск, Белоруссия