|
|
||||||||||||||||||||
![]()
УСЕ ПРАЕКТЫ
|
Польская прэса пра Беларусь 12:43, 26/07/2005 Сапраўды, палякі разумеюць праблемы прыгнечаных беларусаў, якім Беларусь не дазваляе нават навучацца на сваёй мове. На Басовішчы выступілі й вучні зачыненага ўладамі гуманітарнага ліцэю імя Якуба Коласа. Ужо месяц як гэты ліцэй карыстаецца гасьціннасьцю палякаў і вядзе заняткі ў Варшаве. «Дэмакратыя – гэта нармальнасьць» – пад гэткім загалоўкам прэстыжная Rzeczpospolita апісвае заняткі ў нетыповай школе. Яны прысьвяцілі вакацыі на тое, каб вучыцца. Газэта апісвае рэакцыі падлеткаў зь Беларусі, якіх у Польшчы зьдзіўляюць простыя справы. Калі яны былі на набажэнстве за душы ахвяр тэрарыстычных замахаў у Лёндане, у касьцёле побач зь імі былі прэзыдэнт Польшчы, генэралы й дыпляматы. «Мы запыталіся – ці можна ўвайсьці, і ніхто нам не перашкаджаў, – апавядаюць захопленыя ліцэісты. – У Беларусі ніхто б не дазволіў звычайным людзям падыйсьці да прэзыдэнта». Ліцэісты падыйшлі таксама да амбасадара Вялікабрытаніі і выразіць яму спачуваньні. Цяпер мы разумеем, што такое дэмакратыя. Дэмакратыя гэта нармальнасьць – кажуць ліцэісты. Дарэчы, згаданы „Kurier Poranny” таксама прысьвячае коласаўскаму ліцэю цэлую публікацыю. У ёй між іншым ліцэісты кажуць пра тое, чым ім можа дапамагчы Польшча. «Мы ведаем, якую ролю будзем выконваць у новай Беларусі», – кажа выпускнік ліцэю Франак Вячорка. «У нас мала хто чуў пра коласаўскі ліцэй, бо нашыя мэдыі ў руках улады, але гэта менавіта мы будзем тымі людзьмі, якія дапамогуць Беларусі панармальнець пасьля таго, як абрынецца рэжым Лукашэнкі. Мы да гэтага гатовыя” – кажа Франак Вячорка. „Вы павінны паказаць беларусам, як выглядае жыцьцё ў дэмакратычнай краіне, што вам добра ў Эўрапейскім Зьвязе, бо беларуская прапаганда пра вас хлусіць” – кажа адзін зь ліцэістаў карэспандэнту газэты. „Лукашэнка робіць з Польшчы ворагаў, а з Расеі – сяброў», – кажа адна з вучаніцаў, – «Але мы ж ведаем, што праўда іншая; у нас ёсьць інтэрнэт, і нагода цягам месяца знаёміцца з Польшчай на ўласныя вочы». І сапраўды, пра тое, як нібыта польскія шпіёны-дыпляматы займаюцца нібыта разьведвальнай дзейнасьцю ў Беларусі ў нядзелю магла даведацца ўся Беларусь. 15-хвілінны фільм на гэтую тэму паказала беларуская тэлевізія ў рамках штотыднёвай праграмы «У цэнтры ўвагі». Пра паказаны фільмік згадвае ўплывовая цэнтырысцкая Gazeta Wyborcza. У фільме сьцьвярджаецца між іншым, што Варшава вядзе ня толькі шпіёнскую, але й дыпляматычную вайну зь Беларусьсю. Фільм зводзіцца да не такой ужо й сьвежай (як на стандарты беларускай тэлепубліцыстыкі) думкі, маўляў «Польшча з усіх сіл імкнецца сарваць карыснае супрацоўніцтва паміж абедзьвюма суседнімі краінамі». Нэрвовая дзейнасьць менскіх ідэолягаў робіцца даволі зразумелай у шырэйшым кантэксьце, пра які згадваюць публікацыі ў тыднёвіках «Przegl?d» і «Tygodnik Powszechny». Першы зь іх публікуе даволі зьмястоўнае інтэрвію з былым дарадцам Лукашэнкі па пытаньнях палітыкі Сяргеем Посахавам, які сёньня выступае з пазыцыі незалежнага палітоляга, і сьцьвярджае, што Лукашэнка проста вельмі баіцца рэвалюцыі, дзеля якой у Беларусі штораз болей умоваў. Умовы бяруцца з жыцьця, а не з перадачаў БТ. Незадаволенасьць у краіне расьце. Ніводнае грамадзтва ня пойдзе на барыкады за свайго прэзыдэнта. Як бы Лукашэнку ні марылася, людзям важнейшая нармальная будучыня, а ня тое, каб краінай усё жыцьцё кіраваў адзін і той жа чалавек. Цікавыя варыянты далейшага палітычнага лёсу Лукашэнкі апісвае, дарэчы, лібэральна-каталіцкі грамадзка-культурны тыднёвік „Tygodnik Powszechny” у вялікай публікацыі “Стратэгія каб выжыць”. У гэтым сэзоне ў Расеі найбольш папулярныя тры шчыльна між сабой зьвязаныя тэмы: апэрацыя «Наступца» 2008 г., барацьба крамлёўскіх кланаў за нафта-газавы сэктар і магчымая каляровая рэвалюцыя ў Расеі, якой адны чакаюць, а другія баяцца. Пытаньне хто будзе наступным прэзыдэнтам Расеі важнае для беларусаў, мабыць, ня толькі ў кантэксьце вечна жывога нябожчыка, імя якому «Саюз Беларусі й Расеі». «У прынцыпе, цягам апошняга году паявілася няшмат ідэяў, як надалей забясьпечыць Пуціну прзыдэнцкі трон: альбо рэформа права, якая перадавала б большасьць кампэтэнцыяў прэмеру (якім быў бы Пуцін), а прэм’ер быў бы тады фактычным галавой дзяржавы, і змог бы кіраваць неабмежаваную колькасьць часу, альбо аб’яднаньне зь Беларусяй, і тады можна было б пачаць лічыць тэрміны паўнамоцтваў і Пуціна й Лукашэнкі з нуля, бо дзяржава ж нібыта новая; Пуцін быў бы прэзыдэнтам, а Лукашэнка – віцэпрэзыдэнтам. А можна яшчэ ўвесьці надзвычайны стан і адмовіцца ад усялякіх выбараў. Заўважце: ніхто ў Расеі ня кажа пра найпрасьцейшы спосаб, калі ўладу будучаму прэзыдэнту перадуць у выніку правядзеньня дэмакратычных выбараў”, – піша аўтарка публікацыі Анна Лабушэўска. Агляд падрыхтавала радыё “Палонія” Минск, Белоруссия
1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org. Экспарт навiнаў
|