Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
15 сутак адміністратыўнага арышту – такое пакаранне вызначыў сёння суд Лідскага раёна ў дачыненні да Андрэя Пачобута, галоўнага рэдактара часопіса “Магазын польскі”. Журналіст прызнаны вінаватым ва “ўдзеле ў несанкцыянаваным мерапрыемстве 3 ліпеня ў горадзе Шчучын і ў непадпарадкаванні ў той жа дзень патрабаванням супрацоўнікам міліцыі", паведамляе БАЖ.
Андрэй Пачобут разам з намеснікам старшыні Саюзу палякаў Беларусі Юзэфам Пажэцкім і старшынём Гродзенскай арганізацыі СПБ Мечыславам Яскевічам, быў затрыманы супрацоўнікамі міліцыі горада Шчучына 26 ліпеня каля 21.00 нібыта для праверкі дакументаў. Пачобута, Пажэцкага і Яскевіча даставілі ў райаддзел унутраных спраў для высвятлення асобы.
Да суда Андрэй Пачобут, Юзэф Пажэцкі і Мечыслаў Яскевіч знаходзіліся ў ізалятары часовага ўтрымання Шчучынскага РАУС.
Юзэф Пажэцкі і Мечыслаў Яскевіч былі пакараныя 10 суткамі адміністрацыйнага арышту кожны.
Асуджэнне актывістаў Союзу палякаў адбылося ў дзень паседжання Галоўнага савета СПБ па правядзенні паўторнага з`езду. Галоўны савет сабраўся сёння ў Шчучыне ў старым складзе, таму што паўнамоцтвы новага, выбранага на 6 з`ездзе СПБ ў сакавіку гэтага года, не прызнаныя Міністэрствам юстыцыі РБ. Нелегітымным Мінюст назваў усё новае кіраўніцтва Саюза палякаў на чале з Анжалікай Борыс і заклікаў правесці з`езд паўторна.’
У ліпені г.г. Андрэй Пачобут прыняў удзел у пікеце пратэсту супраць выдання ў Гродна без ведама рэдакцыі Саюза палякаў "Glos znad Niemna". Суд Ленінскага раёна Гродна аштрафаваў Пачобута на 200 базавых велічыняў.
Дзе будуць адбываць пакаранне Андрэй Пачобут, Юзэф Пажэцкі і Мечыслаў Яскевіч на дадзены момант невядома.