Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Дзеячоў Саюза палякаў будуць судзiць у Лiдзе 11:43, 27/07/2005
Учора каля 21-й гадзiны ў Шчучыне былi затрыманыя тры актывiсты Саюза палякаў на Беларусi. Суд над iмi, як паведамiла старшыня Шчучынскага суда Тамара Богдан, павiнен адбыцца сёння ў Лiдскiм раённым судзе.
Спадарыня Богдан паведамiла ПАГОНІ, што затрыманых будуць судзiць за “арганiзацыю мiтынгу i непадпарадкаванне органам мiлiцыi”. Больш падрабязнымi звесткамi яна не валодае. Старшыня Гарадзенскага абласнога суда пастанавiў, што для максiмальнай аб’ектыўнасцi суд павiнен праходзiць у Лiдзе, паколькi старшыня Шчучынскага суда з’яўляецца жонкай кiраўнiка мясцовага Саюза палякаў. А якой дакладна гадзiне адбудзецца суд, пакуль невядома. Старшыня Лiдскага суда Iосiф Гойса сцвярджае, што нiякiя пратаколы на затрыманых у суд пакуль не прыходзiлi.
Намеснiк старшынi СПБ Юзаф Пажэцкi, рэдактар часопiсу “Magazyn Polski” Андрэй Пачобут i сябра СПБ Мечыслаў Яскевiч ехалi ў Шчучын на спатканне з сябрамi мясцовага Саюза палякаў. Пра затрыманне карэспандэнты даведалiся ўчора ўвечары. Андрэй Пачобут перадаў iнфармацыю праз мабiльны тэлефон. Аднак сёння зранку нам не ўдалося звязацца з iм. У Гарадзенскiм Саюзе палякаў паведамiлi, што Андрэя Пачобута абвiнавачваюць ва ўдзеле ў несанкцыянаванай акцыi трэцяга лiпеня ў Шчучыне. Разам з генеральным консулам Польшчы ў Гродне Анджэем Крэнтоўскiм ён прыехаў у Шчучын на канцэрт, прысвечаны Дню Рэспублiкi. Тады ў Дом палякаў нiкога нават не ўпусцiлi.
Дырэктар Шчучынскага Дома палякаў з’яўляецца прыхiльнiкам так званай старой улады Саюза палякаў. Сёння а 14-ай гадзiне некаторыя прадстаўнiкi былой Галоўнай рады Саюза хочуць правесцi ў Шчучыне пры падтрымцы беларускiх уладаў паседжанне рады i прызначыць паўторны шосты з’езд СПБ, каб змясцiць цяперашняе кiраўнiцтва. Минск, Белоруссия